Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі
Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі | |
---|---|
польск.: Akademia Humanistyczno-Ekonomiczna w Łodzi | |
Арыгінальная назва | польск.: Akademia Humanistyczno-Ekonomiczna w Łodzi |
Міжнародная назва | англ.: University of Humanities and Economics in Lodz |
Заснаваны | 1993 |
Тып | прыватная ВНУ |
Рэктар | Паўліна Лазутка-Гавэнда |
Прэзідэнт | Макар Кшыштаф Стасяк |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лодзь |
Юрыдычны адрас | вул. Стэрлінга 26, 90-212 Лодзь |
Сайт | ahe.lodz.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі (польск.: Akademia Humanistyczno-Ekonomiczna w Łodzi) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Лодзі.
Вучэльня займае 5-е месца ў Польшчы сярод недзяржаўных ВНУ з магістратурай у рэйтынгу выдання «Rzeczpospolita» і 85-е месца ў агульным рэйтынгу ўсіх ВНУ Польшчы (май 2009 года). У 2007 годзе ў аналагічным рэйтынгу ўсіх універсітэтаў Польшчы акадэмія займала 76-е месца.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія мае статус недзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы з 1993 года (запіс у рэестры міністэрства народнай адукацыі пад № 30 зроблены 5 кастрычніка 1993 года). У першы 1994/1995 навучальны год вучэльняй было прынята 150 абітурыентаў. Праз тры гады ў ёй ужо налічвалася каля тысячы студэнтаў. У 2000/2001 годзе тут вучылася амаль 11 тысяч студэнтаў і слухачоў. У гэтым жа годзе вучэльня атрымала права выдаваць дыпломы магістра педагогікі. Чарговы навучальны год пачаўся з атрымання права прысвойваць ступені магістра менеджменту і маркетынгу і бакалаўра паліталогіі. Вясной 2002 года было атрымала права весці навучанне ў магістратуры ў галіне інфарматыкі. З 2003 года вучэльня была ўпаўнаважана праводзіць навучанне па дзесяці магістарскіх, бакалаўрскіх і інжынерных спецыяльнасцях і ў аспірантуры. У 2007 годзе яна атрымала права прысвойваць доктарскія ступені па інфарматыцы, мовазнаўству і мастацтву. 1 красавіка 2009 года вучэльня атрымала сучасную назву.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты і спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў: графіка, культуразнаўства, танец;
- Факультэт эканомікі і кіравання: унутранная бяспека; эканоміка; турызм і рэкрэацыя; кіраванне;
- Гуманітарны факультэт: журналістыка і сацыяльныя камунікацыі; польская філалогія; філалогія;
- Факультэт медыцынскіх навук і навук аб здароўі: фізіятэрапія; касметалогія; сястрынская справа; дыеталогія;
- Факультэт педагогікі і псіхалогіі: педагогіка; дашкольная і малодшашкольная педагогіка; псіхалогія;
- Факультэт права і адміністрацыі: адміністрацыя; паліталогія; права;
- Факультэт тэхнікі і інфарматыкі: інфарматыка; механіка і машынабудаванне; транспарт.
Філіялы
[правіць | правіць зыходнік]Іншыя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут дыстанцыйнага навучання
- Польскі віртуальны ўніверсітэт
- Цэнтр паслядыпломнай адукацыі
- Цэнтр педагагічных даследаванняў
- Аддзел міжнародных сувязяў
- Бюро еўрапейскіх праектаў
- Выдавецтва і навуковая кнігарня
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286