Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі
Alexander Ostrovsky by Vasily Perov.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

31 сакавіка (12 красавіка) 1823[1][2][3]

Месца нараджэння:

Масква, Расійская імперыя[4]

Дата смерці:

2 (14) чэрвеня 1886[1][2][3] (63 гады)

Месца смерці:

Шчалыкава[d], Расія

Грамадзянства:

Flag of the Russian Empire (black-yellow-white).svg Расійская імперыя

Альма-матар:

1-ая Маскоўская гімназія[d]
юрыдычны факультэт МДУ[d]

Месца працы:

Russian Academy of Sciences[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, лібрэтыст, драматург, журналіст, пісьменнік

Жанр:

камедыя

Мова твораў:

руская мова[1]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі (12 красавіка 1823, Масква — 14 чэрвеня 1886) — рускі празаік, драматург і тэатральны дзеяч. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1863).

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1840—1843). Служыў у маскоўскіх судах (1843—1850). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1847 годзе. Першая камедыя «Свае людзі — паладзім» (1850) пра побыт і жыццё купецтва. Супрацоўнічаў з часопісамі «Москвитянин», «Современник», «Отечественные записки». На пачатку 1850-х гадоў зблізіўся са славянафіламі. Пад іх уплывам стварыў сямейна-бытавыя п’есы «Не ў свае сані не садзіся» (1853), «Беднасць не загана» (1854), «Не так жыві, як хочацца» (1855), у якіх ідэалізаваў купецкі побыт і патрыярхальнасць.

Новы этап у яго творчасці звязаны з грамадскім уздымам 1850—1860-х гадоў, калі талент Астроўскага ідэйна і эстэтычна аформіўся ў рэчышчы натуральнай школы. У п’есах «З чужога шалу галава кружыцца» (1856), «Даходнае месца» (1857), «Выхаванка» (1859) паказаў «цёмна царства» рускага жыцця. У трагедыі «Навальніца» (пастаноўка 1859, выдадзена 1860) выкрывае грамадскія адносіны, заснаваныя на самавольстве і дэспатызме. У гістарычных хроніках «Казьма Захаравіч Мінін-Сухарук» (1862), «Дзмітрый Самазванец і Васіль Шуйскі» (1867) паказаў патрыятызм рускіх.

Драматургіі Астроўскага ўласцівы глыбіня і шырыня праблематыкі, смелае выкрыццё сацыяльнага зла, дынамізм дзеяння, разнастайнасць характараў, выразнасць мовы. Астроўскі творча ўспрыняў і развіў лепшыя традыцыі рускай і сусветнай драматургіі, стварыў рускі нацыянальны рэпертуар. З яго імем звязаны росквіт Малога тэатра, які называюць «Домам Астроўскага».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118787306 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  3. 3,0 3,1 (unspecified title) Праверана 27 красавіка 2014.
  4. Островский Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).