Гусары (танец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Гусары́», «Гусарыкі» — беларускі народны танец. Блізкі да карагода. Музычны памер 2/4 або 4/4. Тэмп павольны. Выканаўцы ходзяць, узяўшыся за рукі і спяваючы песню, ствараюць розныя фігуры: круг, вароты, запляценні і інш. Зафіксаваны ў Магілёўскай вобласці. На народнай першааснове ў харэаграфічным ансамблі «Харошкі» створаны арыгінальны канцэртны танец.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]