Гутарка старога дзеда
Гутарка старога дзеда | |
---|---|
Аўтар | невядома |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1861 |
Дата першай публікацыі | 1861 |
Апублікаваны ў | Dziennik Literacki[d] |
![]() |
«Гутарка старога дзеда» — беларускі ананімны вершаваны агітацыйны твор XIX ст. У навуковай літаратуры аўтарам гутаркі называлі В. Каратынскага (паводле ўспамінаў ягонага сына Бруна), У. Сыракомлю, В. Дуніна-Марцінкевіча.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Напісана ў пачатку 1861 года. Надрукавана В. Шварцэ, А. Белакозам, І. Грынявіцкім лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні напярэдадні паўстання 1863—1864 гадоў.
Было зроблена 2 выданні, каб падмануць цэнзуру і прыцягнуць увагу чытачоў, на тытуле аднаго з іх пазначана Познань, другога — Парыж. Публікавалася ў львоўскай газеце «Dziennik Literacki» («Літаратурны дзённік») № 89 (1861), пашыралася таксама ў рукапісах і літаграфічна. Да аднаго з выданняў прыкладзены беларускі верш Сыракомлі «Добрыя весці». Распаўсюджвалася ў Беларусі як пракламацыя.
Выкрывала царскія парадкі, заклікала беларускіх сялян падтрымліваць польскі вызвольны рух. Складальнікі — шляхецкія рэвалюцыянеры — дапускалі ідэалізацыю мінулага Рэчы Паспалітай, заклікалі да класавага міру ў імя нацыянальнага адзінства. Ужо ў 1861 літаратурным асветнікам і рэвалюцыйным дзеячам М. Акялайцісам «Гутарка…» была перакладзена на літоўскую мову.
Змест[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар рэзка выступае супраць самадзяржаўя, тагачасных парадкаў, хоць і адчуваецца ў творы некаторая ідэалізацыя патрыярхальнага мінулага. Асноўная ідэя твора змяшчаецца ў радках:
Маскаль, кажуць, мае волю,
Палягчыць нам нашу долю,
Ой! Не верце таму, людзі,
Нічога з таго не будзе.
Калі б хацеў так зрабіць,
Даўно б то мусела быць.
У «Гутарцы…» сцвярджаецца, што дзеля перамогі сялянам трэба забыць пра свае крыўды на паноў:
Бо як станем палякамі,
Будзем вольнымі панамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Александровіч, С. Х. Пуцявінамі роднага слова. — Мн., 1971. — С. 19—21.
- Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага. — Мн., 1963. — С. 136—145.
- Кніга Беларусі, 1517—1917. Зводны каталог. — Мн., 1986. — С. 224.
- Лапінскене, А. П., Мальдзіс, А. І. Перазовы сяброўскіх галасоў: Беларуска-літоўскае літаратурнае ўзаемадзеянне ад старажытнасці да нашага часу. — Мн., 1988. — С. 53—54.
- Революционная Россия и революционная Польшча. — М., 1967. — С. 39—63.
- Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Хрэстаматыя: 2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае, складальнікі і аўтары каментарыяў А. А. Лойка, В. П. Рагойша. — Мн.: Выш. шк., 1988. ISBN 5-339-00060-5.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ — пачатак ХХ ст. Выданне 2-е, дапрацаванае. Пад агульнай рэдакцыяй акадэміка АН Беларусі М. А. Лазарука і прафесара А. А. Семяновіча. — Мн.: Выш.шк., 1998. ISBN 985-06-0304-6.