Гюнтэр Вайзенборн
| Гюнтэр Вайзенборн | |
|---|---|
| ням.: Günther Weisenborn | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Christian Munk[1], Eberhard Förster і Eberhard Foerster[2][1] |
| Дата нараджэння | 10 ліпеня 1902[3][4][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 сакавіка 1969[3][4][…] (66 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Жонка | Joy Weisenborn[d] |
| Дзеці | Christian Weisenborn[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | сцэнарыст, драматург, драматург, змагар Супраціўлення, пісьменнік, акцёр, паэт-песеннік |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Гюнтэр Вайзенборн (ням.: Günther Weisenborn; 10 ліпеня 1902, Фельберт — 26 сакавіка 1969, Берлін) — нямецкі пісьменнік-антыфашыст, удзельнік нямецкага руху Супраціўлення.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Фельберце ў сям’і камерсанта. У 1922—1927 гадах вывучаў філалогію, медыцыну і філасофію ва ўніверсітэтах Кёльна, Бона і Берліна. У 1928 годзе ў Берліне была пастаўлена яго п’еса «Падводная лодка С-4» — гісторыя пра трагедыю гібелі шасці матросаў-падводнікаў. Супрацоўнічаў з рэжысёрам Эрвінам Піскаторам і Юргенам Фелінгам, з акцёрам Генрыхам Георгэ. У 1930 годзе з’язджае ў Аргенціну, дзе працуе фермерам, але неўзабаве вяртаецца на радзіму. У 1931 годзе становіцца сааўтарам Бертальда Брэхта па п’есе «Маці».
У гады Другой сусветнай вайны — удзельнік антыфашысцкага Супраціву, разам са сваёй жонкай Джой Вайзенборн уваходзіў у падпольную групу «Чырвоная капэла». У 1942 арыштаваны гестапа, прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю, якая была замененая турэмным зняволеннем. У 1945 вызвалены Савецкай арміяй.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гюнтэр Вайзенборн