Гіганцкая акула

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гіганцкая акула
Cetorhinus maximus by greg skomal.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cetorhinus maximus Gunnerus, 1765)

Арэал

выява

Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svg Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 4292
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   159907
NCBI   57982
EOL   225080
FW   305803

Гіганцкая акула (Cetorhinus maximus) — другі па велічыні від рыб пасля кітовай акулы. Гіганцкая акула дасягае даўжыні да дзесяці метраў і важыць каля чатырох тон. Сведчанні пра больш буйныя экземпляры велічынёй ад 12 да 15 метраў пакуль не былі пацверджаныя. Асобіны менш трох метраў сустракаюцца вельмі рэдка. Самая дробная злоўленая гіганцкая акула была 1,7 метра ў даўжыню. Як і кітовая акула, гіганцкая акула харчуецца планктонам, аднак не ўсмоктвае ваду, а проста плавае з адкрытай пашчай, фільтруе праз шчэлепы ўсё, што ў яе патрапіць. Гіганцкая акула здольная фільтраваць да 2000 тон вады ў гадзіну.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Афарбоўка шаравата-карычневая, на спіне амаль чорная, а на ніжняй паверхні звычайна светлая. Цела мае цыгарападобную форму. Буйны сіметрычны хваставы плаўнік складаецца з моцна павялічанай верхняй і невялікай ніжняй лопасцей. Грудныя плаўнікі вялікія, служаць для падтрымання пярэдняй часткі цела. Кароткае канічнае рыла сціснута з бакоў, у дробных асобін мае выгляд дзюбы ці кароткага хобата.

Характэрнай асаблівасцю гіганцкай акулы з'яўляюцца вельмі вялікія жаберныя шчыліны,якія ахопліваюць галаву ад спіннога боку да горла. Кожная жаберная дуга нясе па пярэднім краі 1000-1300 доўгіх рагавых жаберных тычынак, што ўтвараюць цадзільны апарат. Сківічныя зубы дробныя (вышынёй да 5 мм), вострыя. Яны размешчаны на сківіцах у 4-7 радоў і ўтвараюць своеасаблівую тарку.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ва ўмерана цёплых водах абодвух паўшар'яў - у паўночных частках Атлантычнага (ад берагоў Нью-Джэрсі і Міжземнага мора да Ньюфаўндленда, Паўднёвай Грэнландыі і Паўночнай Нарвегіі) і Ціхага (ад Усходне-Кітайскага мора і Каліфорніі да Аляскінскага заліва) акіянаў, а таксама ля берагоў Аргенціны, Фалклендскіх астравоў, Паўднёвай Афрыкі, Паўднёвай Аўстраліі, Тасманіі, Новай Зеландыі, Чылі, Перу, Эквадора.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Аснову харчавання складаюць планктонныя жывёлы. Гіганцкая акула паволі (з хуткасцю каля 3,5 км/гадз.) плавае з шырока адкрытай пашчай, прапускае цераз ротавую поласць ваду і адфільтроўвае планктон. Страўнік вельмі вялікі.

Спароўванне адбываецца ў веснавы перыяд ля паверхні мора, пасля чаго самкі адыходзяць на вялікія глыбіні, дзе доўга выношваюць моладзь. Патомства з'яўляецца на свет у выніку яйцажыванараджэння.