Кітовая акула

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кітовая акула
Whale-shark-enhanced.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhincodon typus Smith, 1829

Сінонімы
  • Micristodus punctatus Gill, 1865[1]
  • Rhicodon typus Smith, 1828[1]
  • Rhineodon typus Smith, 1828[1]
  • Rhiniodon typus[1]
  • Rhinodon pentalineatus Kishinouye, 1901[1]
  • Rhinodon typicus Müller & Henle, 1839[1]
  • Rhinodon typicus Smith, 1845[1]
  • Rhinodon typus[1]
Арэал
выява
Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svg Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : 19488
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   159857
NCBI   259920
EOL   28519

Кітовая акула (Rhincodon typus) — самы буйны від акулы, а таксама самы буйны прадстаўнік сярод рыб, што жывуць сёння. Хаця, па аповядах некаторых сведкаў, ім сустракаліся экземпляры даўжынёй ад 18 да 20 м, самая буйная калі-небудзь вымераная асобіна налічвава даўжыню 13,7 м. Вага можа дасягаць 12 т. Нягледзячы на вялікія памеры, кітовая акула для чалавека абсалютна бяспечная, бо харчуецца (як гіганцкая акула і акула-велікарот) выключна планктонам і іншымі дробнымі арганізмамі, якіх яна фільтруе, уцягваючы ў пашчу ваду.

Кітовая акула з'яўляецца адзіным відам ў родзе Rhincodon, які ў сваю чаргу адзіны ў сямействе кітовых акул (Rhincodontidae) і адносіцца да атраду вабегонгападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У кітовай акулы магутнае, цяжкае цела, параўнальна малая галава з ротам на канцы, маленькімі вачыма і вельмі вялікімі жабернымі шчылінамі. Уздоўж бакоў тулава выцягваюцца грабяні. Хваставы плаўнік мае форму месяца, а яго вось крута павернута ўверх. Цёмна-шэрае ці карычневае цела ўсеяна шматлікімі белымі або жаўтаватымі плямамі. Зубы вельмі дробныя і шматлікія (да 15 тысяч).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана ў трапічных і субтрапічных водах, дзе часам трапляецца чародамі. Сустракаецца ва ўсіх акіянах, звычайная ля Філіпінскіх астравоў, Паўднёвай Каліфорніі, водах Кубы і інш. Вельмі рэдка назіраецца па-за цеплаводнымі раёнамі. Пелагічная, назіраецца ў паверхневых слаях вады.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Харчуецца дробнымі планктоннымі жывёламі: ракападобнымі, невялікімі рыбамі, кальмарамі. Паволі рухаецца з шырока адкрытай пашчай і збірае ежу ў ротавую поласць. Калі акула закрывае рот, вада прафільтроўваецца скрозь жаберныя адтуліны цераз асаблівае сіта, утворанае мяккай губчатай тканкай, якая падтрымліваецца храсткамі, што злучаюць жаберныя дугі. Затым адцэджаныя кармавыя арганізмы праз вузкі стрававод трапляюць у страўнік. Зубы пры такім спосабе жыўлення служаць не для кусання, а для затрымання здабычы ў роце.

Размнажаецца адкладваннем яец, заключаых у рагавыя капсулы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Систематика и синонимия (англ.) . BioLib. Праверана 4 верасня 2011.