Гізела Маўэрмаер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Гізела Маўэрмаер
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[3][2]
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзілася 24 лістапада 1913(1913-11-24)[1][2][…]
Памерла 9 студзеня 1995(1995-01-09)[1][2][…] (81 год)
Грамадзянства
Гады кар’еры з 1933
Рост 172 см
Вага 70 кг
IAAF 14558039

Гізела Маўэрмаер (ням.: Gisela Mauermayer; 24 лістапада 1913, Мюнхен — 9 студзеня 1995, там жа) — нямецкая лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне па кіданні дыска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1932 годзе ва ўзросце 18 гадоў стала членам НСДАП, каб атрымаць пасаду старшыні мюнхенскага таварыства за інтарэсы жанчын. З наступнага года пачала займацца лёгкай атлетыкай, выступаючы за мюнхенскі гімнастычны клуб «Німфенбург» і трэніруючыся ў Ёзэфа Цахмаера.

На Сусветных жаночых гульнях 1934 года перамагла ў штурханні ядра, устанавіўшы сусветны рэкорд 13,67 м, стала другой у кіданні дыска (40,65 м) і першынствавала ў спаборніцтвах па пяцібор’і, набраўшы рэкордныя 377 ачкоў (штурханне ядра: 13,44 м, скачкі ў даўжыню: 5,51 м, бег на 100 метраў: 13,0 с, скачкі ў вышыню: 1,52 м; кіданне дзіды: 32,90 м).

Гэтыя вынікі забяспечылі ёй месца ў складзе нямецкай зборнай на Алімпійскіх гульнях 1936 года. Але паколькі ні штурханне ядра, ні пяцібор’е не ўваходзілі ў праграму Гульняў, Маўэрмаер засяродзілася на трэніроўках у кіданні дыска і ў выніку стала алімпійскай чэмпіёнкай (47,63; 41,64; 40,70; 36,27; 43,54; 44, 26 м).

На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы 1938 года яна перамагла ў кіданні дыска (43,20; 43,58; 42,94; 40,29; 40,11; 44,80 м) і стала другой у штурханні ядра з вынікам 13,27 м. У тым жа годзе паступіла ў мюнхенскую гімназію на пасаду настаўніцы фізкультуры. У 1942 годзе завяршыла спартовую кар’еру.

З-за свайго нацысцкага мінулага пасля вайны Маўэрмаер была звольнена з гімназіі і доўгі час заставалася без працы. Потым яна вывучала біялогію і ў 1954—1975 гадах узначальвала бібліятэку Заалагічнай дзяржаўнай калекцыі Мюнхена.

Зноскі

  1. а б Gisela Mauermayer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в http://www.fembio.org/biographie.php/frau/frauendatenbank?fem_id=19046 Праверана 5 мая 2019.
  3. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 лістапада 2018.