Гілелізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гилелі́зм - дактрына натхнённая равінам Гілелем, сучаснікам Ісуса Хрыста. Л. Л. Заменгоф прыняў яе ў рамках сваіх ідэй выказаных ў стацці "Гілелізм - прапанова па вырашэнню яўрэйскага пытання", выдадзенай ў 1901 годзе. Адказаўшыся ад сіяністскага вырашэння ўжо ў 1886, Заменгоф аднак застаўся верным сваму народу, яый лёс ва Усходняй Яўропе быў вельмі цяжкі. У 1901 годзе, пад псеўданімам Unuel ("Адзін з народа"), узяты ад Акад-Хама, равіна, да духоўнага сіянізма якога Заменгоф далучыўся (адмовіўшыся ад палітычнага і нават ухброенага сіянізма Тэадора Герцля), Заменгоф выдаў свае тэзісы аб усталяванні новай, нейтральнай агульначалавечай рэлігіі, усталаяванай таксама на новай, нейтральнай агульначалавечай мове. Калі сіянізм імкнуўся каб аб яўрэея гаварылі з такой самай павагай, як аб французах, немцах, рускіх і г. д., то Заменгоф імкнуўся, каб наогуле забыліся аб існаванні яўрэяў, французаў, немцаў, рускіх і г. д. Сваю прапанову ён разаслаў напісаную па руску да "інтэлектуальных" яўрэяў (ашкеназійцам, валодаючых рускай мовай), з якіх шмат хто былі эсперантыстамі. Яўрэі і Талстоўцы складалі значную частку эсперантыстаў у тагчаснай Расійскай імперыі. Сустрэўшы супраціўленне, Заменгоф на некаторы час адмовіўся ад распаўсюджвання свайго праекта, які праз некалькі гадоў адрадзіўся пад назвай гамаранізма. У адным са сваіх пісем, Заменгоф тлумачыць, што "сотня людзей вывучыўшых мову спадчынна, з'яўляюцца больш важнымі, чым міліёны вывучыўых яго згодна з модай" і што "мова найбольш маленькага народа мае больш жыццяздольнасці чым мова без народа". Гэта пісьмо разглядаюць як першы зародак раўмізма.