Раўмізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раўмі́зм (эспер.: Raŭmismo, ад назвы фінскага горада Раўма) — ідэалогія, якая крытыкуе мэты традыцыйнага эсперанта-руху і вызначае эсперантыстаў як «самастойна выбраную дыяспарную моўную меншасць». Раўмізм прымяняе да мовы новыя лінгвістычныя прынцыпы, у адпаведнасці з якімі эсперанта з’яўляецца не толькі сродкам зносін, але і сродкам ідэнтыфікацыі яго носьбітаў.

Маніфест Раўмы[правіць | правіць зыходнік]

Раўмізм заснаваны на маніфесце Раўмы 1980 года, прынятым падчас ХХХІ міжнароднага моладзевага кангрэса эсперанта ў аднайменным фінскім горадзе. Маніфест складаецца з пяці раздзелаў:

  1. Крызіс ідэнтычнасці: канстатацыя неабходнасці матываваць належнасць да эсперанта чым-небудзь канкрэтным.
  2. Крытыка старых мэт: ідэі надання афіцыйнага статуса эсперанта і ідэі супрацьпастаўлення англійскай мове.
  3. Нашы мэты: асноўная мэта — распаўсюджваць эсперанта, паступова рэалізуючы яго пазітыўныя каштоўнасці:
  • Прапедэўтычная каштоўнасць эсперанта;
  • Кантакты паміж простымі людзьмі;
  • Недыскрымінацыйныя кантакты;
  • Міжнародная культура новага тыпу.
  1. Кангрэсы як шлях да росту: павелічэнне колькасці эсперанта-сустрэч і ўзмацненне ўжывання эсперанта ў якасці працоўнай мовы падчас спецыяльных міжнародных канферэнцый.
  2. Заключэнне аб веры ў новую будучыню эсперанта.

Esperanta Civito[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1998 года была заснавана арганізацыя Esperanta Civito (літаральна «Эсперантысцкі Поліс»), якая вызначае сабе як «паслядоўны рэалізатар раўмізму». Esperanta Civito імкнецца быць суб’ектам міжнароднага права, маючы некаторыя адзнакі дзяржаўнасці, такія як канстытуцыя, партыі, парламент.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Раўмізм, таксама як і Esperanta Civito, афіцыйна не прызнаецца большасцю эсперантыстаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]