Гілер Маркавіч Ліўшыц
Гілер Маркавіч Ліўшыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1909 ці 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1983 ці 1983[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1961) і доктар філасофскіх навук (1977) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Гілер Маркавіч Ліўшыц (нар. 25 чэрвеня (8 ліпеня) 1909, в. Дараганава, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 27 чэрвеня 1983) — беларускі гісторык, філосаф. Доктар гістарычных навук (1961), доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1962).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (эканамічнае аддзяленне сацыяльна-эканамічнага факультэта, 1934).
Працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (з 1934), Кзыл-Ардзінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1941—1944), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1944, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя старажытнага свету і сярэдневяковай Еўропы; рэлігіязнаўства; гісторыя філасофіі.
Памёр 27 чэрвеня 1983 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1979),
- Ордэн «Знак Пашаны» (1976).
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 10 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Классовая борьба в Иудее и восстания против Рима : к проблеме социально-экономического строя римских провинций / Г. М. Лившиц. — Минск, 1957.
- Свободомыслие и материалистическая философия в Западной Европе (вторая половина XVII в.) / Г. М. Лившиц. — Минск, 1975.
- Г. М. Лившиц : историографический очерк / Марат Ботвинник. — Минск, 1994.
- Память и слава : Гилер Маркович Лившиц : к 100-летию со дня рождения. — Минск, 2009.
- Ліўшыц Гілер Маркавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 408.
- Ліўшыц Гілер Маркавіч / М. Б. Батвіннік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 319.
- Лившиц Гилер Маркович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 475.
- Ліўшыц Гілер Маркавіч / Марат Батвіннік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 388.
- Гилер Маркович Лившиц // Исторический факультет БГУ : 80 лет, 1934―2014 / Белорусский государственный университет. ― Минск, 2014. ― С. 128.
- Г. М. Лившиц (1909—1983) // Кафедра истории древнего мира и средних веков БГУ : к 80 летию создания. ― Минск, 2015. ― С. 66—75.
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 27 чэрвеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
- Дактары гістарычных навук
- Дактары філасофскіх навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Гісторыкі Беларусі
- Філосафы Беларусі