Гіменей

Гіменей — у старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай міфалогіях бог шлюбу. Сын Апалона і адной з муз або, паводле іншага міфа, Дыяніса і Афрадыты. Гіменея малявалі стройным голым юнаком, упрыгожаным гірляндамі кветак, з паходняй у руцэ.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Eleni Contiades-Tsitsoni: Hymenaios und Epithalamion. Das Hochzeitslied in der frühgriechischen Lyrik; 1990. — ISBN 3-519-07465-6.