Каліёпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліёпа (II ст. н.э., саркафаг з рымскага Via Ostiensis, цяпер у Луўры)

Каліё́па (стар.-грэч.: Καλλιόπη — «красамоўная») у старажытнагрэчаскай міфалогіі — муза эпічнай паэзіі[1], навукі і філасофіі. Па этымалогіі Дыядора, атрымала імя ад выгуку цудоўнага слова (καλή і εὐέπεια)[2].

Старэйшая дачка Зеўса і Мнемасіны. Маці Арфея і Ліна ад Апалона (ці ад Эагра[3]). Па адной з версій, маці Рэса[4]. Па версіі, нарадзіла ад Апалона Гамера[5]. Часам згадваецца як маці карыбантаў.

Па Гесіёду, выдаецца сярод музамі, ідзе за царамі[6]. Яе згадваюць Алкман[7], Стэсіхор[8]. Да яе звяртаецца Вергілій[9]. Дзіянісій Медны ў элегіях зваў паэзію «крыкам Каліёпы»[10].

Малявалася з васковымі таблічкамі і стыласам (палачкай для пісьма). Шанавалася ў Локрах эпізефірскіх[11].

Імем Каліёпы названы астэроід (22) Каліёпа, адкрыты ў 1852 годзе. Імем музы таксама названы музычны інструмент каліёпа

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.616
  2. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 7, 4
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1-2.4
  5. Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.526
  6. Гесіёд. Тэагонія 79-80
  7. Алкман, фр.27 Пейдж
  8. Стэсіхор, фр.240 Пейдж
  9. Вергілій. Энеіда IX 525—528
  10. Арыстоцель. Рыторыка III 2
  11. Піндар. Алімпійскія песні X 15

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]