Гімн Кітайскай Рэспублікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гімн Кітайскай Рэспублікі
中華民國國歌
Zhōnghuá Míngúo gúogē
Манускрыпт прамовы Сунь Ятсена на адкрыцці Акадэміі Вамп
Манускрыпт прамовы Сунь Ятсена на адкрыцці Акадэміі Вамп
Аўтар слоў прамова Сунь Ятсена, 1924
Кампазітар Чэн Мао-Юнь, 1928
Краіна
Зацверджаны 1937 (de facto), 1943 (de jure)

«Нацыянальны гімн Кітайскай Рэспублікі» — сучасны гімн Кітайскай Рэспублікі (Тайваня). Гімн апісвае, як з дапамогай трох народных прынцыпаў могуць быць дасягнуты надзеі дзяржавы і народа. Неафіцыйна песню часам называюць «San Min Chu-i» або «Трыма народнымі прынцыпамі» праз яе першыя радкі, але ў афіцыйных сітуацыях такая назва ніколі не ўжываецца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст Нацыянальнага гімна Кітайскай Рэспублікі напісаны сумесна некалькімі членамі партыі Гаміньдан:

  • Ху Ханьмінь (胡漢民 Hú Hànmín),
  • Дай Цзітао (戴季陶 Dài Jìtáo),
  • Ляо Чжункай (廖仲愷 Liáo Zhōngkǎi)
  • Шао Юаньчун (邵元沖 Shào Yuánchōng).

Пачатак тэксту паклала прамова Сунь Ятсена на адкрыцці Ваеннай Акадэміі Вамп 16 ліпеня 1924 года. Пасля паспяховага Паўночнага паходу Гаміньдан зрабіў гэты тэкст гімнам партыі і абвясціў конкурс на лепшую музыку да гімна. У конкурсе 139 удзельнікаў перамог Чэн Мао-юнь (程懋筠; Cheng Màoyún). 24 сакавіка 1930 года шматлікія сябры партыі прапанавалі выкарыстоўваць прамову Суня як нацыянальны гімн. Створаны Навукова-даследчы камітэт па змяненні нацыянальнага гімна (國歌編制研究委員會) ухваліў змену гімна, 3 чэрвеня 1937 года Цэнтральны выканаўчы камітэт зацвердзіў змяненне, і з 1943 года «Тры народныя прынцыпы» сталі афіцыйным гімнам Кітайскай Рэспублікі.

Словы[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны гімн Кітайскай Рэспублікі

Традыцыйнае кітайскае пісьмо[правіць | правіць зыходнік]

三民主義,吾黨所宗,
以建民國,以進大同。
咨爾多士,為民前鋒;
夙夜匪懈,主義是從。
矢勤矢勇,必信必忠;
一心一德,貫徹始終。

Спрошчанае кітайскае пісьмо[правіць | правіць зыходнік]

三民主义,吾党所宗,
以建民国,以进大同。
咨尔多士,为民前锋;
夙夜匪懈,主义是从。
矢勤矢勇,必信必忠;
一心一德,贯彻始终。

Чжуінь[правіць | правіць зыходнік]

ㄙ ㄢ   ㄇㄧㄣˊ  ㄓㄨ ˇ  ㄧ ˋ

ㄨ ˊ   ㄉ ㄤˇ  ㄙㄨㄛˇ  ㄗㄨㄥˉ

ㄧ ˇ   ㄐㄧㄢˋ  ㄇㄧㄣˊ  ㄍㄨㄛˊ

ㄧ ˇ   ㄐㄧㄣˋ  ㄉ ㄚˋ  ㄊㄨㄥˊ

ㄗ     ㄦ ˇ   ㄉㄨㄛ   ㄕ ˋ

ㄨ ㄟˊ  ㄇㄧㄣˊ  ㄑㄧㄢˊ  ㄈ ㄥ

ㄙ ㄨˋ  ㄧ ㄝˋ  ㄈ ㄟˇ  ㄒㄧㄝˋ

ㄓ ㄨˇ   ㄧ ˋ  ㄕ  ˋ  ㄘㄨㄥˊ

ㄕ  ˇ  ㄑㄧㄣˊ  ㄕ  ˇ  ㄩ ㄥˇ

ㄅ ㄧˋ  ㄒㄧㄣˋ  ㄅ ㄧˋ  ㄓㄨㄥ

ㄧ ˋ   ㄒㄧㄣ  ㄧ ˋ  ㄉ ㄜˊ

ㄍㄨㄢˋ  ㄔ ㄜˋ  ㄕ  ˇ  ㄓㄨㄥ

Уэйд — Джайлз[правіць | правіць зыходнік]

San-min-chu-i, Wu-tang so tsung;
i-chien-min-kuo, i-chin ta-t’et’ri ung.
Tzu erh to-shih, wei min ch’io ien-feng;
su-yeh fei-hsieh, chu-i shih ts’ung.
Shih ch’io in shih yung, pi hsin pi chung ;
i-hsin i-te, kuan-ch’io e shih-chung.

Піньінь[правіць | правіць зыходнік]

Sānmín Zhǔyì, wúdǎng suǒ zōng;
Yǐ jiàn Mínguó, yǐ jìn dà tóng.
Zī'ěr duō shì, wéi mín qiánfēng;
Sù yè fěi xiè, zhǔyì shì cóng.
Shǐ qín shǐ yǒng, bì xìn bì zhōng;
Yì xīn dé yì, guànchè shǐzhōng.

Пераклад[правіць | правіць зыходнік]

  • Тры народныя прынцыпы — вось наша галоўная мэта,
  • З іх дапамогай, мы ствараем Рэспубліку,
  • Ажыццявіўшы іх, мы дасягаем усеагульнай роўнасці.
  • Просім савету ў самых годных: бо яны — авангард нашага народа.
  • Нястомна, днём і ўначы, кіруемся прынцыпамі.
  • Клянёмся служыць, клянёмся быць храбрымі, і, несумненна [наша] вернасць выклікае поўны давер.
  • Нашы намеры адзіныя — ад пачатку і да канца.

Выкарыстанне на Тайвані[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным гімн граюць на афіцыйных цырымоніях, такіх, як цырымонія ўзняцця сцяга. На працягу многіх гадоў яго гралі перад пачаткам фільмаў. Аднойчы песня была выкарыстана для выяўлення незаконных мігрантаў з Фуцзяню, якія не змаглі спяваць гімн. Цяпер гэтая мера ўжо не эфектыўная, бо мігранты вучаць гімн да ўезду ў краіну. Першапачаткова гэта быў гімн партыі Гаміньдан і быў напісаны ў кантынентальным Кітаі, таму прыхільнікі незалежнасці Тайваня выступалі супраць выкарыстання песні як нацыянальнага гімна. Фраза «наша партыя» (吾党) першапачаткова мела на ўвазе Гаміньдан, што было непрымальным для нацыянальнага гімна. Таму паняцце «党» было заменена на «мы» — такі сэнс і закладалі ў слова задоўга да з’яўлення палітычных партый, азначаючы групу людзей, звязаных ідэалогіяй і агульнай выгадай. Дэмакратычная прагрэсіўная партыя прыняла гэты гімн, але рабіла на ім тайваньскі акцэнт, запрашаючы хор тайваньскіх абарыгенаў, або выконваючы яго на тайваньскай або хака. У 2006 годзе прэзідэнт Чэнь Шуйбянь заявіў, што цалкам падтрымлівае нацыянальны гімн Кітайскай Рэспублікі. Ён сказаў, што грамадзяне краіны павінны навучыцца гучна і годна спяваць нацыянальны гімн. Ён таксама падкрэсліў, што прыклад павінны даваць чыноўнікі. Многія паплечнікі Чэнь Шуйбяняпа па партыі аднак засталіся халоднымі да яго заклікаў спяваць, па сутнасці, гімн чужой партыі, лічачы, што «Тайвань зялёны» значна лепей пасаваў бы як гімн для Тайваня.[1] Песня забаронена ў кантынентальным Кітаі, і, хоць афіцыйна не забаронена ў Ганконгу, яе публічнае выкананне не вітаецца. На інаўгурацыі Чэня Шуйбяня ў 2000 годзе нацыянальны гімн быў выкананы папулярнай тайваньскай спявачкай A-mei, праз што ў кантынентальным Кітаі на некалькі месяцаў былі забаронены яе гастролі. На міжнародных мерапрыемствах, такіх як Алімпійскія гульні, Тайвань не мае права ўжываць сваю афіцыйную назву «Кітайская Рэспубліка», і ўжывае назву «Кітайскі Тайбэй». Замест Гімна Кітайскай Рэспублікі граюць «Песню нацыянальнага сцяга». Прычына гэтага — ціск Кітайскай Народнай Рэспублікі праз спрэчны палітычны статус Тайваня.

Зноскі

  1. ShihHsiu-chuan Pro-independence supporters promote `Taiwan the Green' for national anthem («Прыхільнікі незалежнасці прасоўваюць „Тайвань Зялёны“ у якасці дзяржаўнага гімна»), Taipei Times, 5/18/2006

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Reed W. L. and Bristow M. J. (eds.) (2002) «National Anthems of the World», 10 ed., London: Cassell, p. 526. ISBN 0-304-36382-0