Гаміньдан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаміньдан
(Кітайская нацыянальная народная партыя)
中國國民黨
Emblem of the Kuomintang.svg
Лідар Ма Інцзю [1], з 2007 года.
Заснавальнік Сунь Ятсен[2] і Yeung Ku-wan[d]
Дата заснавання 10 кастрычніка 1919 (сучасны)
24 лістапада 1894 (як Таварыства адраджэння Кітая)
Штаб-кватэра 232—234 Bade Rd., Sec. 2
Zhongshan District, Taipei City, Taiwan, Republic of China
Ідэалогія «Тры народных прынцыпу»,
кансерватызм,
антыкамунізм,
кітайскі нацыяналізм,
уз'яднанне Кітая.
Саюзнікі і блокі Першая народная партыя, «Сіняя кааліцыя»
Маладзёжная арганізацыя Kuomintang Youth League[d]
Колькасць членаў 1 090 000 (2008)
Партыйны друк Central Daily News
Сайт kmt.org.tw
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаміньда́н (кіт. трад. 中國國民黨, спр. 中国国民党, піньінь Zhōngguó Guómíndǎng, літаральна: «Кітайская нацыянальная народная партыя») — кансерватыўная палітычная партыя Кітайскай рэспублікі. Разам з Першай народнай партыяй фарміруе «сінюю кааліцыю», якая імкнецца да ўз’яднання Кітая, у той час як «зялёная кааліцыя» на чале з Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыяй стаіць на пазіцыях абвяшчэння Тайваня ў якасці незалежнай дзяржавы пад назвай «Рэспубліка Тайвань» (гл. Два Кітая).

Гаміньдан быў утвораны неўзабаве пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў Кітаі, падчас якой быў зрынуты цынскі ўрад. Гаміньдан вёў узброеную барацьбу з генераламі Бэянскай групоўкі і Камуністычнай партыяй Кітая за права кіравання краінай аж да паражэння ў Грамадзянскай вайне ў 1949 г., калі ўладу ў краіне цалкам узялі ў рукі камуністы, і гаміньданаўскаму ўраду прыйшлося бегчы на Тайвань.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі