Перайсці да зместу

Гіпаталамус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіпаталамус
Выява
Развіццё анатамічнай структуры hypothalamus development[d]
Код NCI Thesaurus C12458
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мозг: Гіпаталамус
Лацінская hypothalamus

Гіпаталамус (лац.: hypothalamus) — аддзел галаўнога мозгу, размешчаны ніжэй за таламус, або «глядзельных грудоў», за што і атрымаў сваю назву.

Месцазнаходжанне гіпаталамуса ў мозгу

Гіпаталамус размяшчаецца спераду ад ножак мозгу і складаецца з шэрагу структур: размешчанай спераду глядзельнай і нюхальнай частак. Да апошняй адносіцца ўласна падузгор’е, ці гіпаталамус, у якім размешчаны цэнтры вегетатыўнай часткі нервовай сістэмы. У гіпаталамусе маюцца нейроны звычайнага тыпу і нейрасакраторныя клеткі. І тыя і іншыя выпрацоўваюць бялковыя сакрэты і медыятары, аднак у нейрасакраторных клетках пераважае бялковы сінтэз, а нейрасекрэт выдзяляецца ў лімфу і кроў. Гэтыя клеткі трансфармуюць нервовы імпульс у нейрагарманальны.