Гіравіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіравіцкі сельсавет
Краіна Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Валожынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Гіравічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 жніўня 1961

Гі́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Гіравічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залескага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. 26 жніўня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ракаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.