Радашковіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радашковіцкі раён
Краіна  СССР
Уваходзіць у Беларуская ССР:
Вілейская вобласць
Маладзечанская вобласць
Уключае 16 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Радашковічы
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 40 700 чал. (1959)
Радашковіцкі раён на карце

Радашко́віцкі раё́н – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — г.п. Радашковічы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бароцкі, Белеўскі, Валодзькаўскі, Выганіцкі, Гарадоцкі, Гіравіцкі, Граніцкі, Дубраўскі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі, Пятроўшчынскі, Сычавіцкі, Уланаўшчынскі, Ушаўскі, Яршэвіцкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бароцкі, Белеўскі, Граніцкі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі сельсаветы, Выганіцкі сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі, Уланаўшчынскі сельсавет — у Красненскі, гарадскія пасёлкі Ракаў і Краснае скасаваны.

20 студзеня 1960 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Радашковічы з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі, Валодзькаўскі, Гарадоцкі, Дубраўскі, Красненскі, Сычавіцкі, Ушаўскі сельсаветы перададзены ў склад Маладзечанскага раёна, Гіравіцкі, Пятроўшчынскі, Ракаўскі, Яршэвіцкі сельсаветы — у склад Валожынскага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Радашковіцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 51. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.