Гірканія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гірканія на карце сучаснага Ірана.

Гірканія (стар.-грэч.: Ὑρκανία са стар.-перс. Варкана — «Краіна ваўкоў») — грэчаская назва вобласці ўздоўж паўднёва-ўсходняга берага Каспійскага мора, у басейне сучасных рэк Гурган і Атрэк, якая ўваходзіла ў склад Персіі.

Жыхары Гірканіі ў старажытнасці былі качэўнікамі. Па Гірканіі ў старажытнасці Каспійскае мора звалася Гірканскім. Пры Дарыі I Гірканія была злучана з Мідыяй. Пазней разам з Парфіяй утварыла асобную сатрапію. Аляксандр Македонскі падчас свайго паходу на Персію скарыў Гірканію, завалодаўшы яе галоўным горадам Задракартай (верагодна цяперашні Гарган).

У XIX стагоддзі на тэрыторыі Гірканіі існавалі персідскія правінцыі Мазендэран і Астрабад. У наш час большая частка Гірканіі ўваходзіць у склад Ірана.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Гістарычныя вобласці Азіі
Анатолія | Арменія | Бадахшан | Бактрыя | Белуджыстан | Бенгалія | Галатыя | Гірканія | Даурыя | Джунгарыя | Кападокія | Карыя | Кашмір | Кілікія | Кубань | Курдыстан | Левант | Лідыя | Лікія | Маньчжурыя | Марвар | Мевар | Нурыстан | Палесціна | Пенджаб | Персія | Сямірэчча | Сагдыяна | Сінд | Скіфія | Туркестан | Тыбет | Фінікія | Харасан