Перайсці да зместу

Атрэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атрэк
перс. اترک
Характарыстыка
Даўжыня 669 км
Басейн 27 300 (горная частка) км²
Расход вады 9,2 м³/с (Кізіл-Атрэк)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне ў Туркмена-Харасанскіх гарах
 • Каардынаты 37°06′09,24″ пн. ш. 58°34′40,93″ у. д.HGЯO
Вусце Каспійскае мора
 • Вышыня -28 м
 • Каардынаты 37°06′05,93″ пн. ш. 54°00′08,93″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Каспійскае мора

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атрэ́к[1] (перс.: اترک), Селяха[1], Суляха[1] — рака ў Іране і Туркменістане, упадае ў Каспійскае мора.

Даўжыня ракі 669 км. Плошча горнай часткі басейна 27 300 км². Выток ракі знаходзіцца ў Туркмена-Харасанскіх гарах у раёне горада Заукафан. На тэрыторыі Ірана працякае ў вузкай даліне. Упадае ў заліў Гасан-Кулі ў паўднёвай частцы Каспійскага мора, утварае забалочаную дэльту. Вада ракі разбіраецца на арашэнне, у выніку чаго яна дасягае мора толькі ў час паводкі. Сярэдні расход вады каля горада Кізіл-Атрэк складае каля 9,2 м³/с.

Асноўны прыток — рака Сумбар (справа).

  • Атрэ́к, Селяха, Суляха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 80. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Атре́к, Селяха, Суляха // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 60. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • АТРЕКЪ // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915. (руск.)