Гіртс Валдыс Крыстаўскіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гіртс Валдыс Крыстаўскіс
Ģirts Valdis Kristovskis
Гіртс Валдыс Крыстаўскіс
сцяг
19-ы Міністр унутраных спраў Латвіі
1993 г. — 1994 г.
Папярэднік Зіеданіс Чэвэрс
Пераемнік Яніс Адамсанс
сцяг
27-ы Міністр абароны Латвіі
1998 г. — 2004 г.
Папярэднік Талаўс Юндзіс
Пераемнік Атыс Слактэрыс
сцяг
25-ы Міністр замежных спраў Латвіі
3 лістапада 2010 года — 25 кастрычніка 2011 года
Папярэднік Айвіс Роніс
Пераемнік Эдгар Рынкевіч
 
Партыя

ЛХ (1993—1998)
Айчыне і свабодзе/РННЛ (1998—2008)

ГС (з 2008)
Адукацыя Латвійскі ўніверсітэт
РТУ
Інстытут абароннага планавання і кіравання рэсурсамі (ЗША)
Прафесія палітолаг, юрыст, інжынер-будаўнік
Дзейнасць палітык, дыпламат
Нараджэнне 19 лютага 1962(1962-02-19) (58 гадоў)
Вэнтспілс, Латвійская ССР, СССР
Жонка актрыса Ілзэ Рудалфа-Крыстаўска
Дзеці Іева і Эмілія Зэлма
 
Узнагароды
Камандор ордэна Трох Зорак
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 класа
Ордэн Віестура

Гі́ртс Ва́лдыс Кры́стаўскіс (19 лютага 1962да — латвійскі палітык, міністр унутраных і замежных спраў, абароны. Дэпутат Рыжскай і Вэнтспілскай Думы (19891994), Вярхоўнага Савета Латвіі і 5, 6, 7, 8 і 10 Саэймы. Старшыня праўлення аб’яднання Адзінства і партыі Грамадзянскага саюза. Дэпутат Еўрапейскага парламента (6 скліканне, 2004—2009). Начальнік штаба Земэсардзэ (19911993). Адзін з заснавальнікаў «Клуба-21» («Klubs — 21»)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1998 годзе атрымаў ступень магістра права ў Латвійскім універсітэце.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1980-х быў у Латвійскім Народным Фронце, з 1993 па 1994 год працаваў Міністрам унутраных спраў Латвійскай рэспублікі. У 1998 годзе быў прызначаны Міністрам абароны Латвіі і заставаўся на гэтай пасадзе да 2004 года. У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламенту. У 2008 годзе заснаваў партыю Грамадскае аб’яднанне. У 2010 годзе, на выбарах у Сейм Латвіі, прайшоў як кандыдат партыі «Адзінства», і амаль адразу быў прызначаны міністрам замежных спраў.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Майстар спорту ў кіданні дзіды. Жанаты на актрысе Нацыянальнага тэатра Ілзэ Рудалфе. Прэзідэнт таварыства лёгкаатлетаў Латвіі, член Латвійскага алімпійскага камітэта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.