Ордэн Трох Зорак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Трох зорак
Triju Zvaigžņu ordenis
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Triju Zvaigžņu ordenis
Дэвіз Per aspera ad astra
лац.: Скрозь церні да зорак
Краіна Сцяг Латвіі Латвія
Тып Ордэн
Дата заснавання 24 сакавіка 1924 года
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая няма
Малодшая Ордэн Віестура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Трох Зорак (лат.: Triju Zvaigžņu ordenis) — найвышэйшая[1] ўзнагарода Латвійскай Рэспублікі.

Ордэн Трох Зорак пад дэвізам «Per aspera ad astra» («Праз церні да зорак») быў заснаваны па ініцыятыве міністра замежных спраў Латвіі Зігфрыда Мееровіца  (руск.) 24 сакавіка 1924 года ў памяць пра стварэнне латышскай дзяржавы 18 лістапада 1918 года. Пасля акупацыі Латвіі СССР ордэн перапыніў сваё існаванне. Па ўзнаўленні незалежнасці Латвіі ўзнагароджанне ордэнам было адноўлена 25 кастрычніка 1994 года.

Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадcкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасці, а таксама ў дзейнасці органаў самакіравання. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаў. Прэзідэнт Латвіі, заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна і ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак — узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, якая яго атрымала, ніякіх прывілеяў.

Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак Густаус Шкілтэрс  (лат.). Самі ордэны вырабляюцца на Літоўскай менніцы (манетным двары), а стужкі прывозяцца з Даніі. На сучасных ордэнах, у адрозненні ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўлення, а таксама зменены шрыфт тэкста.

Order of three stars-of latvia.jpg
Нагрудны знак Ордэна з надпісам «Par Tēviju» («За Айчыну»)

Ордэн Трох Зорак уяўляе сабой белы эмаляваны крыж з залатой аблямоўкай. На пярэднім боку ў цэнтры знаходзіцца сіні эмалевы медальён з трыма зоркамі. У цэнтры з адваротнага боку крыжа — пазалочаны медальён з дэвізам «Per aspera ad astra» і надпісам «Latvijas Republika — 1918.g. 18. novembris».

Ордэн мае пяць ступеняў. Асоба, узнагароджаная Ордэнам І ступені, называецца камандорам вялікага крыжа; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІ ступені — старшым афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІІ ступені — камандорам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІV ступені — афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам V ступені — кавалерам. У якасці асобай узнагароды камандор вялікага крыжа можа атрымаць і ордэнскі ланцуг. Ордэн таксама мае ганаровыя знакі трох ступеняў: І ступень — залаты знак, ІІ ступень — сярэбраны, ІІІ ступень — бронзавы.

З 1999 года існуе Братэрства Ордэна Трох Зорак, у якое ўваходзяць усе асобы, узнагароджаныя ордэнам, незалежна ад яго ступеняў.

Сярод асоб, узнагароджаных ордэнам, ёсць і чацвёра беларусаў: паэты Рыгор Барадулін (1997) і Сяргей Панізнік (1998), перакладчык Васіль Сёмуха (1998) , а таксама мастак Вячка Целеш (2006).

Знакі ордэна[правіць | правіць зыходнік]

1-я ступень ордэна, з ланцугом 1-я ступень ордэна 1-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
Triju Zvaigžņu ordenis.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis I class.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis I class D.JPG
2-я ступень ордэна 2-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын 3-я ступень ордэна
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
Triju Zvaigžņu ordenis II class.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis II class D.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis III class.JPG
3-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын 4-я ступень ордэна 5-я ступень ордэна
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
Triju Zvaigžņu ordenis III class D.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis IV class.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis V class.JPG

Афіцэры[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]