Гісторыя Старажытнай Брытаніі
Старажытная Брытанія — перыяд гісторыі Брытанскіх астравоў з дагістарычных часоў да Рымскага заваявання. Пасля апошняга ледавіковага перыяду (каля 15 тыс. да н.э.) гэтыя землі былі населеныя паляўнічымі, якія паступова ператварыліся ў аседлых жыхароў, якія займаліся сельскай гаспадаркай (у неаліце). Яны будавалі каменныя колы і хавалі сваіх правадыроў ў магільных курганах. Каля 400 да н.э. Брытанія была заваяваная кельтамі, а ў 54 да н.э. — рымлянамі на чале з Юліем Цэзарам.
Вядома пра вялікае паўстанне супраць рымскага панавання пад кіраўніцтвам каралевы Бадзікі (кельт. Boudic, Boudicca). У канцы IV стагоддзя рымскія войскі пакінулі Брытанскія астравы.
У 596 годзе кароль Кента Этэльберт I запрашае хрысціянскіх місіянераў. Пачынаецца хрысціянізацыя англа-саксонскай Брытаніі.