Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі
| Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі | |
|---|---|
| | |
| Аўтар | Уладзімір Васілевіч Трацэўскі |
| Мова арыгінала | руская |
| Выдавец | Вышэйшая школа |
| Выпуск | 1989 |
| Месца публікацыі | Мінск |
| Старонак | 191 |
«Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі» (руск.: История архитектуры народного жилища Белоруссии) — праца беларускага архітэктара У. В. Трацэўскага, апублікаваная ў 1989 годзе. Асновай працы з’явіліся матэрыялы, сабраныя даследчыкам у 1968—1987 гадах у экспедыцыях. У. В. Трацэўскі апрацаваў багатыя архіўныя матэрыялы, абследаваў 116 раёнаў краіны, вывучыў больш за 3000 аб’ектаў, уласна рабіў абмеры, замалёўкі, фотаздымкі[1].
Аўтар ахарактарызаваў асаблівасці забудовы вясковых паселішчаў і сядзіб са старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя, вызначыў кола фактараў, якія паўплывалі на тыпы забудовы сядзіб (сацыяльна-эканамічны, этнічныя традыцыі, прыродна-кліматычныя ўмовы) і класіфікаваў іх. У параўнанні з працамі сваіх папярэднікаў аўтар ажыццявіў комплексны аналіз гістарычных узаемасувязей жылля беларусаў, вызначыў яго гісторычна-культурную значнасць, удакладніў агульную класіфікацыю сядзіб[1].
Бібліяграфічная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Трацевский В. В. История архитектуры народного жилища Белоруссии: Учеб. пособие для вузов. — Мн.: Выш. шк., 1989. — 191 с. — 5 700 экз. — ISBN 5-339-00194-6.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 І. Г. БАЧЫЛА. ДАСЛЕДАВАННЕ ТЫПАЎ ЗАБУДОВЫ ДВАРА БЕЛАРУСАЎ АЙЧЫННЫМІ ДАСЛЕДЧЫКАМІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX — ПАЧАТКУ XXI СТСТ.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 верасня 2015.