Перайсці да зместу

Гістфак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып відэапраекта «Гістфак»

«Гістфак» — відэападкаст пра беларускую гісторыю на YouTube. Першапачаткова, ад 2022 года, праект выходзіў толькі ў гукавым фармаце. У 2024 годзе на платформе YouTube выйшлі першыя выпускі падкасту з відэа[1].

Вядоўцамі праекту з'яўляюцца журналісты Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.

«Гістфак» з'яўляецца праектам ад PALATNO Media.

Вядоўцы і стваральнікі

[правіць | правіць зыходнік]

У 2022 годзе «Гістфак» упершыню выйшаў у аўдыёфармаце на платформах PALATNO Media. PALATNO стварылі ў 2021 годзе журналісты Зоя Хруцкая, Ігар Палынскі і Настасся Уткіна ў эміграцыі[2][3].

Вядоўцамі першага выпуску былі журналісты Настасся Уткіна і Дар'я Палынская.

У красавіку 2023 годзе замест Настассі Уткінай пастаянным вядоўцам стаў Алесь Кіркевіч.

У двух эпізодах «Гістфака» прысутнічалі запрошаныя госці. У выпуску «Як фотаздымкі расказваюць гісторыі» гасцямі былі журналіст Руслан Кулевіч і краязнаўца Кастусь Шыталь. У выпуску «Гісторыя беларускай чыгункі» запрошаным спікерам быў таксама Кастусь Шыталь.

Ад 2022 да 2023 года праект выходзіў толькі ў аўдыёфармаце.

  1. Чаму варта ведаць пра гістарычныя крыніцы? (Вядоўцы: Палынская, Уткіна)
  2. Як Беларусь пачынала войны? (Вядоўцы: Палынская, Уткіна)
  3. Як фотаздымкі расказваюць гісторыі. (Вядоўца: Уткіна; госці: Кулевіч, Шыталь)
  4. Беларуская кантрабанда ў міжваенны час. (Вядоўцы: Палынская, Уткіна)
  5. Гісторыя беларускай чыгункі. (Вядоўца: Уткіна; госць: Шыталь)
  6. Беларусы ў Беластоку. (Вядоўцы: Палынская, Уткіна)
  7. Ці былі грошы ў БНР? (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  8. Гісторыя жаночага беларускага баскетбола. (Вядоўца: Уткіна)
  9. Стэрэатыпы пра нямецкую акупацыю Беларусі ў Другой сусветнай вайне. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  10. Гісторыя паўсядзённасці Паўстання 1863 года. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  11. Расціслаў Лапіцкі і антыкамуністычная падполле ў Беларусі. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  12. Партызаны: героі ці злачынцы? Разважаем на прыкладзе Фёдара Маркава. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  13. Чаму Расія пастаянна ваюе? (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  14. «Калі сонца было богам...» Што такое салярны культ? (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  15. Ліцвіны, літвіны, літоўцы, летувісы — хто яны ўсе? (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  16. Барыс Кіт — беларускі Опенгеймер. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  17. «Гарэлка», «гарэліца», «гарэлае віно»… Моцны алкаголь у нашай гісторыі. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  18. 1939 год у Заходняй Беларусі — «вызваленне»? (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  19. Халера, тыф, пранцы. Хваробы «масавага знішчэння». (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  20. Прыгон, паншчына і «права першай ночы». (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  21. Забабоны і прыкметы: чорны кот, пустыя вёдры і соль у вочы. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  22. Забавы шляхты: алкаголь, паляванне ды феерверкі. (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)
  23. Каляды: Яшчур, куцця ды «смерць сонца». (Вядоўцы: Кіркевіч, Палынская)

Пераход у відэа

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2024 года «Гістфак» стаў відэапраектам[4]. Вядоўцамі па-ранейшаму застаюцца Алесь Кіркевіч і Дар'я Палынская. Эпізоды выходзяць у чацвер два разы на месяц. У праекта ёсць TikTok-старонка, дзе выкладваюць кароткія відэа з асноўнага выпуску.

У першым выпуску вядоўцы расказваюць пра гісторыю беларускіх скарбаў. У другім эпізодзе расказваецца пра гісторыю рабства на беларускіх землях.

  1. У беларускім ютубе з’явіўся свой «Гістфак» . Рацыя (2 ліпеня 2024). Праверана 25 ліпеня 2024.
  2. karektar. Хруцкая: Белорусоцентричных проектов катастрофически мало (руск.). Белорусская ассоциация журналистов (5 ліпеня 2024). Праверана 25 ліпеня 2024.
  3. Пра Palatno . PALATNO. Праверана 25 ліпеня 2024.
  4. Уткіна, Настасся. PALATNO запускае гістарычны відэапраект. Глядзіце першы эпізод пра скарбы! . PALATNO (28 чэрвеня 2024). Праверана 25 ліпеня 2024.