Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш
Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Аляксей Дзмітрыеў[d] |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Вучоба | |
Уплыў | Васіль Фёдаравіч Сумараў |
Член у |
Ганна Яраславаўна Дзмі́трыева-Ба́лаш (27 мая 1964, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася ў 1972—1978 гадах творчай майстэрні В. Ф. Сумарава, скончыла ў 1987 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне тэкстылю і мадэліравання. Стварае аб’ёмныя тэкстыльныя кампазіцыі з выкарыстаннем тэхнік габелена, ціснення па скуры, вышыўкі, аплікацыі, калажа, жывапісу і інш.: «Цар-царыца» (1987), «Салавей і ружа» (1996), «Дзівосная краіна» (1997), «Раніца ў Венецыі», «Мурашыная каралева», «Развітанне славянкі» (усе 1990-я г.; з С. Даманавай), пано «Мой горад» (1997). Мастак-пастаноўшчык тэлефільма «Пастка для зубра» (1992—1994). Аформіла сцэнічныя касцюмы ансамблям «Харошкі», «Крупіцкія музыкі», «Камерата» і інш.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з мастаком Аляксеем Дзмітрыевым.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрыева-Балаш Ганна Яраславаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).