Дабрагост Нарбутавіч
| Дабрагост Нарбутавіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Трубы | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Смерць | не раней за 1501 і не пазней за 1506 | ||||||
| Род | Нарбуты | ||||||
| Бацька | Нарыбут Яталтавіч[1][2] | ||||||
| Жонка | Барбара з Ільінічаў[d][3][4] | ||||||
| Дзеці | Матыс Нарбут[d][5] і Крыштаф Нарбут[d][5] | ||||||
Дабрагост Нарбутавіч, у хрышчэнні Пётр (сярэдзіна XV ст. — паміж 1501-1506) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. Намеснік дарсунішскі (зг. 1492).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын літоўскага баярына Нарыбута (Нарбута) Яталтавіча, такім чынам, з першага пакалення роду Нарбутаў герба «Трубы».
У 1492 годзе ездзіў паслом да вялікага магістра Тэўтонскага ордэна па пытаннях удакладнення мяжы, таксама прасіў у Ордэна дапамогі і спрабаваў вербаваць наёмнікаў для вялікалітоўскага войска[6]. У 1496 годзе меў справу пра чацвёртую частку Нарбучава, якую нябожчык цесць Іван Іллініч купіў у Івана Гурскага і яму падарыў. Кароль Аляксандр рашэннем ад 20 жніўня 1496 года валоданне тым маёнткам Дабрагосту пацвердзіў[7].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з дачкой Івана Іллініча. Пані Дабрагостава перажыла мужа і ў 1506 годзе мела справу з Альбрэхтам Гаштольдам пра двор у Астроўні[7].
Зноскі
- ↑ Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 62. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 275. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 62–63. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 250, 276–277. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 276. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Т. 1. — М., 2005.
- ↑ а б Сысоева Л. Л. Генеалогия Ильиничей…
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх