Альбрэхт Гаштольд
Альбрэхт Гаштольд | ||
![]() | ||
![]() Герб «Габданк» | ||
| ||
---|---|---|
1503 — 1506 | ||
| ||
студзень 1505 — люты 1509 | ||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | |
Пераемнік | Юрый Радзівіл | |
| ||
1508 — 1513 | ||
Папярэднік | Іван Глінскі | |
Пераемнік | Ян Забярэзінскі | |
| ||
1513 — 1519 | ||
Папярэднік | Станіслаў Глябовіч | |
Пераемнік | Станіслаў Осцік | |
| ||
1519 — 1522 | ||
Папярэднік | Станіслаў Осцік | |
Пераемнік | Канстанцін Астрожскі | |
| ||
1522 — ? | ||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | |
Пераемнік | Ян Глябовіч | |
| ||
1522 — ? | ||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | |
Пераемнік | вялікі канцлер літоўскі | |
Дзейнасць | ваенны | |
Нараджэнне | 1455 | |
Смерць | 1539 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Гаштольды | |
Бацька | Марцін Гаштольд | |
Маці | Ганна з Гальшанскіх[d] | |
Жонка | Соф'я Васільеўна | |
Дзеці | Станіслаў Гаштольд | |
Ваенная служба | ||
Бітвы | вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1507—1508 вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1512—1522 | |
Альбрэхт Гаштольд[1][2] (? — снежань 1539) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (узг. 1501), намеснік навагародскі (1503-1506), вялікі падчашы літоўскі (1505-1509), ваявода навагародскі (1508-1513), полацкі (1513-1519), троцкі (1519-1522) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Марціна Гаштольда. Рана застаўся без бацькі, быў пад апекай маці Ганны з Гальшанскіх і бабкі княгіні Трабскай. Верагодна, каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.
У 1503 годзе браў ўдзел у паспяховым паходзе на крымскіх татараў. У 1505 годзе абараняў ад татараў Навагрудак.
Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508)[2], узначальваў абарону Смаленска, у наступным годзе ўдзельнічаў у баях пад Оршай[3].
Не падтрымаў мяцеж М. Глінскага, але ў 1509—1510 быў зняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго праціўніка М. Радзівіла. У 1508—1511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны[4].
Браў удзел у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года[2], па яго ініцыятыве ў Статут уведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з'яўляліся не ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць[4]. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім[2], што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыны, верагодна таксама Шклоў.
Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 стагоддзя прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле попісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тысяч сем'яў падданых. У 1522 кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[5]. У 1529 атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімента VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імператара Карла V.
Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве.
Радавод[правіць | правіць зыходнік]
Якуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талівойш | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаштольд | Андрэй | Пётр | Ян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Войцех | Альбрэхт | Станіслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марцін | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Іншыя формы імя: Альберт, Альбрыхт
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Гаштольды // Альбрехт // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ 4,0 4,1 А. М. Нарбут. Гаштольды //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 500.
- ↑ Аляксандр Ярашэвіч. Гаштольды // «Спадчына» № 6, 1992.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альбрэхт Гаштольд
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. П. Грыцкевіч. Гаштольды //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Пазднякоў В. Гаштольд Альбрэхт Марцінавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 517. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Нарадзіліся ў 1455 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі ў 1539 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
- Асобы
- Ваяводы новагародскія
- Род Гаштольдаў
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Старосты мазырскія
- Старосты барысаўскія
- Ваяводы троцкія
- Ваяводы віленскія
- Ваяводы полацкія
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў