Нарбуты
Выгляд

Нарбуты — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы»).
Вядуць род ад літоўскага баярына Нарыбута (Нарбута) Яталтавіча.
Паводле родавага падання, былі сваякамі магнацкага роду Осцікаў, таму часам пісаліся Осцік-Нарбутамі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарыбут Яталтавіч (зг. 1440—1486) — літоўскі баярын.
- Дабрагост Нарбутавіч (зг. 1492—1496) — намеснік дарсунішскі.
- Войцех Нарбутавіч (зг. 1501—1510) — намеснік ясвойнскі (1501), харунжы дворны (1501—1505), маршалак гаспадарскі (1505—1509).
- Войцех Войцехавіч (?--1540) — харунжы вялікі літоўскі (1529—1540).
- Мікалай Войцехавіч (?--каля 1556) — ваявода падляшскі (з 1551).
- Станіслаў Мікалаевіч Нарбут (пам. 1596) — ваявода мсціслаўскі (з 1595).
- Юзаф Мікалай Нарбут (? — пасля 1797) — харунжы лідскі, сакратар Таргавіцкай канфедэрацыі
- Юстын Нарбут (каля 1773—1845) — гісторык.
- Казімір Нарбут (1738—1807) — асветнік.
- Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, інжынер.
- Людвік Нарбут (1832—1863) — вайсковец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
- Станіслаў Нарбут (1853—1926) — навуковец-медык.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лідскі летапісец, № 3.
- ЭГБ, т. 5. — Мн., 1999. — С. 279—280;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pawet: Падборка тэкстаў па генеалогіі роду Нарбуту герба Трубы. pawet.net. Праверана 1 мая 2025.