Староста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Староста. Акварэль К. Русецкага

Староста (польск.: starosta, лац.: capitaneus) — выбарныя службовая асоба, прадстаўнік княжацкай адміністрацыі, кіраўнік адміністрацыі.

У XVIXX ст. выбарная службовая асоба для кіраўніцтва невялікімі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і грамадскімі калектывамі (староста гарадскі, староста земскі, староста сельскі, староста арцельны, староста губной, староста ратайный і т. п.).

У Вялікім Княстве Літоўскім Рэчы Паспалітай (тэрыторыі сучаснай Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы) XVXVIII ст. — гэта кіраўнік войт, солтысаў, галоў. Існавала два тыпы старостаў:

  • Гродавы староста — кіраваў адміністрацыйнай акругай (паветам), намеснік вялікага князя (караля). Спачатку ажыццяўляў у акрузе поўную дзяржаўную і судовую ўладу. 3 узмацненнем у XVI ст. шляхецкага самакіравання і судаводства ў яго кампэтэнцыі застаўся толькі гродскі суд. Прызначаў сабе намесніка — падстаросту.
  • Нягродавы староста — трымаў каралеўскія маёнткі (староствы), звычайна пажыццёва. Не меў адміністрцыйна-судовых функцый, карыстаўся прыбыткам з маёнтку, у дзяржаўны скарб выплачваў кварту на ўтрыманне войска. Атрымліваў староства ад манарха і сойму як узнагароду «за публічныя заслугі»[1].

У Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне да 1939 г. — начальнік павета. У Расійскай імперыі — галава сельскай абшчыны.

Староста у Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвае павет і яўляецца кіраўніком яго самакіравання. Выбіраецца на пасаду саветам павета (польск.: rada powiatu). Усяго ў Польшчы 314 старостаў, па ліку наяўных у краіне сельскіх паветаў (гарадскі павет ўзначальвае бурмістр ці «прэзідэнт горада»).

Стараста ва Украіне - з 2015 года з'яўляецца службовай асобай мясцовага самакіравання ў сяле або пасёлку, якія разам з іншымі населенымі пунктамі добраахвотна аб'ядноўваюцца ў адну тэрытарыяльную суполку. Стараста абіраецца жыхарамі вёскі або пасёлка на тэрмін паўнамоцтваў мясцовага савета аб'яднанай тэрытарыяльнай абшчыны. Стараста па пасадзе ўваходзіць у склад выканаўчага камітэту аб'яднанай тэрытарыяльнай абшчыны.

Памочнік старосты — падстароста (руск.: подстаростий).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Стараста // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 629.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]