Давід Кубацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Давід Кубацкі
20190226 Seefeld SJ 4145.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачкі на лыжах з трампліна[2]
Клуб Вісла Закапанэ[d]
Нарадзіўся 12 сакавіка 1990(1990-03-12) (32 гады)
Грамадзянства
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Давід Гжэгаж Кубацкі (польск.: Dawid Grzegorz Kubacki; нар. 12 сакавіка 1990, Новы Тарг, Малапольскае ваяводства, Польшча) — польскі скакун з трампліна, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 і 2022 гадоў. Пераможца Турнэ чатырох трамплінаў 2019/20.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў на этапе Кубка свету 16 студзеня 2009 года ў родным Закапанэ.

У сезоне 2012/2013 Давід набраў першыя ачкі ў Кубку свету на этапе ў Куусама. У гэтым жа сезоне ўпершыню ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Валь-дзі-Ф’еме, дзе разам з партнёрамі заваяваў бронзавы медаль у камандным першынстве на вялікім трампліне, у асабістым заліку быў 20-м на вялікім трампліне.

У сезоне 2013/2014 Кубацкі прыняў удзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, дзе прыняў удзел у скачках са звычайнага трампліна (HS106), але заняў толькі 32 месца.

У сезоне 2016/2017 Давід разам з партнёрамі становіцца чэмпіёнам свету ў камандным першынстве на вялікім трампліне ў фінскім Лахці. У індывідуальных спаборніцтвах ён двойчы займае 8-е месца на вялікім і нармальным трамплінах.

У сярэдзіне студзеня 2019 года ў Італіі, Валь-дзі-Ф’еме, на этапе Кубка свету, Давід атрымаў першую перамогу на індывідуальных спаборніцтвах.

6 студзеня 2020 года стаў пераможцам Турнэ чатырох трамплінаў, аформіўшы перамогу на апошнім этапе ў Бішафсгофене.

На XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне, у другі дзень спаборніцтваў 6 лютага 2022 года ў індывідуальных скачках з сярэдняга трампліна заваяваў алімпійскі бронзавы медаль.

Зноскі

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.