Дакія Прыбярэжная
Дакія Прыбярэжная (лац. Dacia Ripensis) — правінцыя Рымскай імперыі, створаная ў 271 г. імператарам Аўрэліянам на правым беразе Дуная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рымская правінцыя Дакія была заснавана ў 106 г. рымскім імператарам Траянам, які далучыў да імперыі зямлю, што насялялі плямёны дакаў — частку цяперашняй Румыніі. Тэрыторыя была багатая на радовішчы золата, таму хутка каланізавалася і раманізавалася. Аднак правінцыя цярпела ад набегаў варварскіх народаў, якія жылі па суседству. У 2-й палове III ст. н.э. становішча Рымскай Імперыі пагоршылася, і імператар Аўрэліян быў вымушаны эвакуіраваць рымскія войскі і грамадзянскае насельніцтва на правы бераг Дуная. Там, на тэрыторыі Фракіі і Мёзіі былі створаны дзве новыя правінцыі — Дакія Прыбярэжная (Dacia Ripensis) і Дакія Унутраная (Dacia Mediterranea). Уласна тэрыторыя Дакіі Прыбярэжнай называлася раней Верхняя Мёзія, і менавіта там нарадзіўся сам імператар. Левабярэжную тэрыторыю Дуная, якую пакінулі рымляне, хутка занялі варвары — готы, вандалы, гепіды, сарматы, аднак там засталася і частка раманізаванага насельніцтва.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікая Савецкая энцыклапедыя. Дакія (рус) Архівавана 4 жніўня 2011.
- Еўтропій. Кароткая гісторыя заснавання горада (рус)(недаступная спасылка)