Дакія
| Гістарычная дзяржава | |||
| Дакійскае каралеўства | |||
|---|---|---|---|
|
|||
![]() |
|||
|
82 да н.э. — 106
|
|||
| Сталіца | |||
| Грашовая адзінка | Coson[d] | ||
| Форма кіравання | манархія | ||
Дакія, Дакійскае каралеўства — краіна дакаў, гістарычны рэгіён у цэнтральна-ўсходняй Еўропе, абмежаваны на поўначы Карпатамі, на поўдні Дунаем, на захадзе ракой Цісай, на ўсходзе Днястром, што цяпер на ўсходзе Малдовы.
Гістарычная тэрыторыя такім чынам адпавядае ў асноўным межам сучаснай Румыніі і Малдовы, таксама часткам Венгрыі, Балгарыі і Украіны. Сталіцай Дакіі быў горад Сармізегетуза, асноўным насельніцтвам лічацца фракійцы.

Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]У грэчаскіх крыніцах Дакія была вядома пад назвай Гета, пад назвай Дакус сустракалася ў рымскіх дакументах. Страбон сцвярджаў, што арыгінальнай назвай Дакіі было слова «daoi», якое можна параўнаць з магчымым фрыгійскім роднасным словам «daos», якое перакладаецца як «воўк». Гэтая здагадка пацвярджаецца такім фактам, што на сцягу Дакіі выява цмока мае галаву ваўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўства Дакія існавала ўжо ў 2 ст. да н.э. Кіраўніцтва караля Аролеса было адзначана частымі канфліктамі з бастарнамі і рымлянамі (112 год да н.э., 109 год да н.э., 74 год да н.э.), што вельмі моцна паслабляла Дакію.
Пад уладарствам Бурэбісты, які рэарганізаваў войска і падняў маральны дух людзей, Дакія дасягнула свайго тэрытарыяльнага максімуму. Бастарны і боі былі заваяваныя, нават грэчаскія гарады Ольвія і Апалонія на Чорным моры прызналі ўладу Дакіі. Пасля смерці Бурэбісты каралеўства было падзелена на чатыры (або пяць) частак пры асобных уладарах.
Пры каралі Дэцэбале, Дакія заваявана рымлянамі (106), якія зрабілі яе адной з сваіх правінцый. Аднак, дакі не былі цалкам падпарадкаваныя, у пазнейшыя часы, яны неаднаразова рабілі набегі на рымскія гарады ў вобласці Мезія. Рымская Дакія праіснавала да III стагоддзя.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Дакі верылі ў неўміручасць душы і разглядалі смерць як пераход у іншае існаванне. Іх галоўны святар меў значную ўладу і ўплыў як прадстаўнік вышэйшага бажаства Залмоксіса. Галоўны святар быў таксама галоўным радцам караля. Акрамя Залмоксіса, дакі верылі ў іншых багоў, такіх як Гебелейзіс і Бендзіда.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]| Дакія на Вікісховішчы |
