Далучэнне Прыбалтыкі да СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Далучэнне Прыбалтыкі да СССР ці Акупацыя балтыйскіх дзяржаваў — далучэнне незалежных прыбалтыйскіх дзяржаў — Эстоніі, Латвіі і Літвыу склад СССР, якое стала вынікам падпісання СССР і нацысцкай Германіяй у жніўні 1939 года дагавора пра ненапад паміж Германіяй і Савецкім Саюзам і Дагавора пра сяброўства і мяжу, сакрэтныя пратаколы, якіх зафіксавалі размежаванне сфер інтарэсаў гэтых дзвюх дзяржаў ва Усходняй Еўропе[1][2][3][4][5][6][7][8].

Дзеянні СССР ацэньваюцца як акупацыя з наступнай анексіяй[9][10][11][12][13][14][15][16][17].

Савет Еўропы ў сваіх рэзалюцыях ахарактарызаваў працэс уваходжання прыбалтыйскіх дзяржаў у склад СССР як акупацыю, гвалтоўную інкарпарацыю і анексію[18]. У 1983 годзе Еўрапейскі парламент засудзіў яго як акупацыю, і надалей (2007) выкарыстаў у гэтым дачыненні такія паняцці як «акупацыя» і «незаконная інкарпарацыя»[19][20][21]..

Тэкст прэамбулы Дагавора пра асновы міждзяржаўных адносін паміж Расійскай Савецкай Федэрацыйнай Сацыялістычнай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай 1991 года[22] ўтрымлівае радкі: «адносячы да мінулага падзеі і дзеянні, якія перашкаджалі поўнай і свабоднай рэалізацыі кожным Высокім Дамоўным Бокам свайго дзяржаўнага суверэнітэту, быўшы ўпэўненымі, што знішчэнне Сабзам ССР наступстваў анексіі 1940 года, якія парушаюць суверэнітэт Літвы, створыць дадатковыя ўмовы даверу паміж Высокімі Дамоўнымі Бакамі і іх народамі».

Нягледзячы на тое што РСФСР у 1991 годзе прызнала дзеянні 1940 года як анексію суверэнных дзяржаў[23], афіцыйная пазіцыя МЗС Расіі палягае ў тым, што далучэнне краін Прыбалтыкі да СССР не супярэчыла нормам міжнароднага права па стане на 1940 год, а таксама што ўваходжанне гэтых краін у склад СССР атрымала афіцыйнае міжнароднае прызнанне. Гэта пазіцыя засноўваецца на прызнанні дэ-факта цэласці меж СССР на чэрвень 1941 года на Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцыях дзяржавамі-ўдзельнікамі, а таксама на прызнанні ў 1975 годзе непарушнасці еўрапейскіх меж удзельнікамі Нарады па бяспецы і супрацы ў Еўропе[24].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Секретный дополнительный протокол к пакту Молотова — Риббентропа
  2. Историко-документальный департамент МИД России. О «ПАКТЕ МОЛОТОВА-РИББЕНТРОПА» (Краткая справка) 24-07-2008
  3. Семиряга М.И. Глава VI. Тревожное лето // Тайны сталинской дипломатии. 1939—1941. — М.: Высшая школа, 1992. — 303 с. — 50000 экз.
  4. Гурьянов А. Э. Масштабы депортации населения вглубь СССР в мае-июне 1941 г., memo.ru
  5. Michael Keating, John McGarry Minority nationalism and the changing international order — Oxford University Press, 2001. — P. 343. — 366 p. — ISBN 0199242143.
  6. Jeff Chinn, Robert John Kaiser Russians as the new minority: ethnicity and nationalism in the Soviet successor states — Westview Press, 1996. — P. 93. — 308 p. — ISBN 0813322480.
  7. Большая историческая энциклопедия: Для школьников и студентов, стр 602: «Молотов»
  8. Текст договоров о ненападении и о дружбе и границах между Германией и СССР, Пономарев М. В. Смирнова С. Ю. Новая и новейшая история стран Европы и Америки. т. 3. Москва, 2000 г. сс. 173—175
  9. Baltic states | region, Europe :: Soviet occupation | Britannica.com
  10. Kevin C. O'Connor. The History of the Baltic States. Second edition — ABC-CLIO, 2015. — P. 298. — ISBN 9781610699150.
  11. Alfons Cucó Giner. El despertar de las naciones: La ruptura de la Unión Soviética y la cuestión nacional — 1998. — P. 306. — ISBN 843703938X.
  12. Antonovica, Arta. Comunicación e imagen de los países bálticos en España a través de la técnica del discurso periodístico — Librería-Editorial Dykinson, 2012. — P. 258. — ISBN 9788490315453.
  13. Büyük lûgat ve ansiklopedi — Meydan Yayinevi, 1985.
  14. 1940—1941, Conclusions // Estonian International Commission for Investigation of Crimes Against Humanity
  15. Ministry of Foreign Affairs of Latvia: The Occupation of Latvia: Aspects of History and International Law
  16. Ministry of Foreign Affairs of Latvia: Summary of Conclusions of the International Conference "Soviet Occupation Regime in the Baltic States 1944
  17. president.lt — История
  18. (англ.)  European Parliament (January 13, 1983). "Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania". Official Journal of the European Communities C 42/78. http://www.letton.ch/lvx_eur2.htm. 
  19. (англ.)  European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945
  20. (англ.)  European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia
  21. В Вильнюсе отмечают 20-летие договора между РСФСР и Литвой
  22. Zalimas, Dainius Commentary to the Law of the Republic of Lithuania on Compensation of Damage Resulting from the Occupation of the USSR — Baltic Yearbook of International Law. — Martinus Nijhoff Publishers. — ISBN 978-90-04-13746-2.
  23. МИД России: Запад признавал Прибалтику частью СССР

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Latvijas okupācija un aneksija 1939—1940: Dokumenti un materiāli. / Sastādītāji: I. Grava-Kreituse, I. Feldmanis, J. Goldmanis, A. Stranga. — Rīga, 1995. ISBN 9984-9085-0-X (лат.) 
  • Mēs jaunu pasauli sev celsim — Rīga: Liesma, 1972 (лат.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

дакументы