Акупацыя
Выгляд

Акупацыя (ад лац.: occupatio — «захоп, заняцце») у агульным выпадку — заняцце, звычайна часовае, узброенымі сіламі дзяржавы (акупацыйнай арміяй і флотам) тэрыторыі, што ёй не належыць, якое не суправаджаецца здабыццём суверэнітэту над ёй. Акупацыю варта адрозніваць ад анексіі, акту далучэння дзяржавай усёй ці часткі чужой тэрыторыі ў аднабаковым парадку.
У рымскім праве акупацыя азначала прысваенне і завалоданне рэчамі з намерам утрымаць іх за сабой.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акупацыя