Дамінік Мараўскі
Дамінік Мараўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1761[1] |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1801[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marcjanna Morawska[d] |
Прафесія | дырэктар, акцёр, тэатральная прафесія |
Дамінік Мараўскі (каля 1760 — 4 чэрвеня 1801) — акцёр, тэатральны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з шляхецкага роду герба «Наленч». Мяркуецца, што нарадзіўся ў Вялікай Польшчы. У пошуках фартуны прыбыў у Вільню, паступіў у адкрыты ў 1785 годзе Войцехам Багуслаўскім публічны тэатр. Выконваў абавязкі суфлёра, граў невялікія ролі. Ажаніўшыся з актрысай Марцыянай Корвель, разам з ёй сабраў уласную трупу, гастраляваў з ёй у Менску (1787—1788), Любліне (1791), Гародні (1791), Вільні (1791—1792). У 1792 годзе трымаў тэатр у Вільні супольна з Казімірам Жулкеўскім і Генрыкам Кваснеўскім, у 1793 годзе арганізаваў тэатр у Гародні. З 1794 года ў Львове, супрацоўнічаў з Багуслаўскім, які перавёз туды частку Нацыянальнага тэатра з Варшавы, у 1795 годзе вярнуўся ў Гародню, з 1796 года ў Вільні. Арандаваў пад тэатр заняпалы флігель Радзівілаўскага палаца на вул. Віленскай, які быў адрэстаўраваны з дапамогай архітэктара Пятра Pocі. У тэатр (атрымаў назву Вялікі) была прывезена заслона з Дзярэчынскага тэатра Сапегаў. У тэатры Мараўскага ігралі Саламея Дэшнер, Мацей Кажынскі, Юзаф Рагоўскі, Андрэй Руткоўскі. У сезон Мараўскі даваў каля 100 прадстаўленняў. Віленскі Вялікі тэатр дасягнуў высокага ўзроўню, супастаўляльнага з узроўнем Нацыянальнага тэатра ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ а б Polish Theater Encyclopedia — Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego, 2015.
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мараўскі Дамінік // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 335. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Барышев Г. И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Минск, 1992;
- Miller A. Teatr polski i muzyka na Litwie jako strażnice kultury Zachodu. Wilno, 1936.