Данбас Арэна
Выгляд
| «Данбас Арэна» | |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Данецк, Украіна |
| Закладзены | 27 чэрвеня 2006 года[1] |
| Адкрыты | 29 жніўня 2009 года[1] |
| Кошт узвядзення | 400 000 000 долараў ЗША[1] |
| Архітэктар | ArupSport[2] |
| Уладальнік | Шахцёр (Данецк) |
| Забудоўшчык | ENKA[d] |
| Хатняя каманда | «Шахцёр» (Данецк) |
| Умяшчальнасць | 52 187[1] |
| Памеры поля | 105×68 метраў[1] |
| Сайт | donbass-arena.com/… (руск.) |
«Данбас Арэна» (укр.: «Донбас Арена») — футбольны стадыён у Данецку, пабудаваны ў 2009 годзе, разлічаны на 52 187 гледачоў. Арэна з’яўляецца другой па ўмяшчальнасці ва Украіне і чацвёртай у СНД, пасля «Лужнікоў», НСК «Алімпійскі» і «Раздана». Хатні стадыён футбольнага клуба «Шахцёр». Знаходзіцца ў парку імя Ленінскага камсамола.
Пабудова стадыёна з добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый абыйшлася ў 400 000 000 долараў ЗША[1]. Ён быў пабудаваны па ініцыятыве і з непасрэднай падтрымкай данецкага бізнесмэна, народнага дэпутата ўкраінскай Вярхоўнай Рады 5-га і 6-га скліканняў Рыната Ахметава.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Афіцыйны сайт стадыёна «Данбас Арэна». Лічбы і факты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ Donbass Arena(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 14 лістапада 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данбас Арэна- Афіцыйны сайт Данбас АрэныАрхівавана 16 лістапада 2012. (руск.) (укр.) (англ.)
- Вебкамера стадыёнаАрхівавана 25 лістапада 2012.
- Віртуальны тур па стадыёнеАрхівавана 24 студзеня 2012.
