Перайсці да зместу

Рынат Леанідавіч Ахметаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рынат Леанідавіч Ахметаў
укр.: Рінат Леонідович Ахметов
Род дзейнасці бізнесмен, палітык, прадпрымальнік, эканаміст, банкір, прамысловец, філантроп, бізнесмен-алігарх
Дата нараджэння 21 верасня 1966(1966-09-21)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іслам[2][3][…]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рынат Леанідавіч Ахметаў (укр.: Рінат Леонідович Ахметов; нар. 21 верасня 1966, Данецк, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік і палітык татарскага паходжання, лічыцца адным з самых багатых людзей Украіны[4][5].

Бацькі Рыната Ахметава — волжскія татары, якія прыбылі на Данбас у сярэдзіне XX стагоддзя.

Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны V і VI скліканняў ад Партыі рэгіёнаў. Прэзідэнт футбольнага клуба «Шахцёр» з Данецка з 1995 года (рэкордны продаж — Міхаіл Мудрык у Чэлсі, 2023). Таксама Рынат Ахметаў валодае 100 % акцый інвестыцыйнай прыватнай кампаніі System Capital Management[6].

З 2014 года ён не жыве ў родным Данецку з-за расійскага ўварвання.

Стан Ахметава ў верасні 2021 года ацэнены ў 10,0 млрд долараў (241-е месца ў свеце, па версіі Bloomberg[7]). Згодна з сусветным рэйтынгам Forbes, у 2021 годзе Ахметаў заняў 327 месца сярод самых багатых людзей свету з капіталам 7,6 млрд долараў[8]. Па стане на кастрычнік 2025 года ён лічыцца самым багатым чалавекам ва Украіне.

У 2020 годзе ён адмовіўся ад сваіх медыйных актываў, каб пазбегнуць дзеяння антыалігархічнага заканадаўства Украіны.

У маі 2024 года ініцыятыва «Сталёвы фронт» Рыната Ахметава анансавала серыйную вытворчасць дадатковых ахоўных сталёвых экранаў для танкаў, распрацаваных спецыяльна для Т-72, Т-64 і М1 Абрамс. Пасля працяглых выпрабаванняў экраны пачалі бясплатна перадаваць Узброеным сілам Украіны. Станам на 24 мая 2024 года, выраблена і перададзена прынамсі 25 сістэм экранаў, 7 з іх для танкаў M1 Abrams.[9]

Агулам з лютага 2022 года яго бізнес дапамог грамадзянскаму насельніцтву і Сілам абароны Украіны на 11,3 мільярда долараў.

Станам на 2025 года, жыве паблізу Кіева.

Мае чацвярых сыноў.

Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны (1999).

  1. Rinat Achmetow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.riazhaq.com/2014/05/ukraines-muslim-billionaire-akhmetov.html
  3. https://muh12royanfatih.wordpress.com/2017/10/07/ukraines-muslim-rinat-akhmetov-shakhtar-donetsk-owner/
  4. Eight Ukrainians make Forbes magazine’s list of world billionaires, Kyiv Post (2 лютага 2015)
  5. Ukraine's richest oligarch launches lawsuit against Russia. Financial Times. 2022-06-27. Праверана 2022-07-06.
  6. news.finance.ua(недаступная спасылка). Ахметов сконцентрировал 100% акций СКМ. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 10 верасня 2022.
  7. Bloomberg Billionaires Index (Rinat Akhmetov) (англ.). Bloomberg. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  8. #327 Rinat Akhmetov (англ.). Forbes (23 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  9. "Сталевий Фронт" Ахметова розпочав виробництво екранів, що захищають танки Abrams від FPV (укр.). РБК-Украина. Праверана 24 мая 2024.