Арэна Львоў
| «Арэна Львоў» | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва | укр.: Арена Львів |
| Месцазнаходжанне | Львоў, Украіна |
| Закладзены | 15 лістапада 2008 |
| Адкрыты | 29 кастрычніка 2011 |
| Архітэктар | Albert Wimmer[d] |
| Уладальнік | Львоў |
| Хатняя каманда | Карпаты Львоў |
| Умяшчальнасць | 34 915 |
| Сайт | arenalviv.com.ua (укр.) |
«Арэна Львоў» (укр.: Арэна Львів) — футбольны стадыён у горадзе Львоў (Украіна), які адкрыўся 29 кастрычніка 2011 года. Стадыён прымаў матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2012.
Апісанне стадыёна
[правіць | правіць зыходнік]Умяшчальнасць стадыёна — 34 915 месцаў, з іх 104 месцы для людзей з асаблівымі патрэбамі, 408 бізнес-месцаў, 192 VIP-месцы. Стадыён мае 2 яруса. Агульная плошча зямельнага ўчастка — 243 226 метраў квадратных.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]17 красавіка 2007 года УЕФА прыняў рашэнне аб прадастаўленні Польшчы і Украіне права правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. У заяўцы Украіны на прыняцце Еўра-2012 было вызначана 4 асноўных горада: Кіеў, Львоў, Данецк і Днепрапятроўск.
Паколькі ў Львове не было адпаведнага стадыёна, для прыняцця матчаў чэмпіянату Еўропы, з 15 лістапада 2008 года пачалося будаўніцтва «Арэны Львоў».
Будаўніцтва канчаткова скончылася 29 кастрычніка 2011 года[2].
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012
[правіць | правіць зыходнік]«Арэна Львоў» прыняла 3 матчы фінальнай частцы Еўрапейскага футбольнага чэмпіянату ў 2012 годзе:[3]
| Дата | Час | Каманда 1 | Счёт | Каманда 2 | Стадыя | Гледачы |
| 9 чэрвеня 2012 | 21:45 | 1:0 | Група B | 32 990 | ||
| 13 чэрвеня 2012 | 19:00 | 2:3 | Група B | 31 840 | ||
| 17 чэрвеня 2012 | 21:45 | 1:2 | Група B | 32 990 |
Діскваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]27 верасня 2013 года дысцыплінарны камітэт ФІФА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі стадыёна з 27 верасня і на працягу ўсяго перыяду правядзення папярэдняга кваліфікацыйнага адбору на Чэмпіянат свету ў Расіі. Гэтае рашэнне было прынята на падставе дакладу FARE аб выкарыстанні на матчы фаераў.[4]
Пасля пачатку ўзброенага конлфикта на ўсходзе Украіны
[правіць | правіць зыходнік]15 мая 2014 года стала вядома, што з-за ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны міжнародныя футбольныя матчы пад эгідай УЕФА дазволена прымаць толькі двум стадыёнах Украіны — НСК «Алімпійскі» ў Кіеве, і «Арэне Львоў» ў Львове.[5]
«Арэна Львоў» стала месцам правядзення матчаў чэмпіянату Украіны і еўракубкаў для данецкага «Шахцёра». Паядынкі пад эгідай УЕФА не трапляюць пад санкцыі ФІФА.[6]
Зноскі
- ↑ Інфармацыя аб стадыёне
- ↑ Гісторыя будаўніцтва Архівавана 10 жніўня 2019.
- ↑ Еўра-2012 на «Арэне Львоў» Архівавана 26 сакавіка 2019.
- ↑ Sanctions of the FIFA Disciplinary Committee against Ukraine and Peru Архівавана 14 красавіка 2016.
- ↑ УЄФА дозволив грати міжнародні матчі лише в Києві та Львові Архівавана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ Львів став притулком для донецьких команд(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2019. Праверана 26 сакавіка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арэна Львоў- Афіцыйны сайт Арэны Львоў
