Даніель Гран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніель Гран
ням.: Daniel Gran
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 мая 1694(1694-05-22)[1][2] ці 8 чэрвеня 1694(1694-06-08)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1757(1757-04-16)[4][5][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, фрэскіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніель Гран (ням.: Daniel Gran; 22 мая 1694, Вена — 16 красавіка 1757, Санкт-Пёльтэн) — аўстрыйскі мастак эпохі позняга барока, аўстрыйскага барока. Належыць да першага пакалення аўстрыйскага барока, адзін з найбуйных яго прадстаўнікоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Франца дэ Паўла Фэрга ў Вене. Дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы сям’і Шварцэнбергаў у 1719—1720 працягнуў вучобу ў майстэрні Франчэска Салімены ў Неапалі і Себасцьяна Рычы ў Венецыі. Вярнуўшыся з Італіі, у 1727 годзе стаў прыдворны мастаком Габсбургаў.

Упрыгожыў фрэскамі многія манастыры ў Аўстрыі. Пісаў таксама алтарныя карціны (напрыклад, у Аннакірхэ (1717)). Акрамя некалькіх алтарных карцін, ён прысвяціў сябе, галоўным чынам, дэкаратыўнаму жывапісу. У Мармуровай зале палаца Шварцэберг у Вене ён распісаў плафон («Апалон і дзевяць муз», 1724—1728).

Адмовіўшыся ад афіцыйных функцый, ён стаў дарадцам кліру па хрысціянскай іканаграфіі і алегарычных выявах. Яго галоўнай працай стаў роспіс плафона Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вене (1730).

Сярод яго вучняў — Барталамеа Альтамонтэ.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Daniel Gran // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Daniel Gran // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Knab E. Daniel Gran // Gran, Daniel // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T034000
  6. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 7 лютага 2024.