Данііл (Юзьвюк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Епіскап Данііл
Архіепіскап Пінскі і Палескі
30 снежня 1945 — 18 кастрычніка 1950
Папярэднік Анісіфар (Панамароў)
Пераемнік Паісій (Абразцоў)
Епіскап Ковенскі,
вікарый Літоўскай епархіі
26 красавіка 1942 — 30 снежня 1945
Папярэднік Елеўферый (Богаяўленскі)
Пераемнік вікарыяцтва скасавана

Адукацыя
Прафесія архібіскуп, ксёндз
Месца працы
Імя пры нараджэнні Мікалай Парфіравіч Юзьвюк
Нараджэнне 14 кастрычніка 1880(1880-10-14)
Смерць 27 жніўня 1965(1965-08-27) (84 гады)

Епіскап Данііл (свецкае імя: Мікалай Парфіравіч Юзьвюк; 14 кастрычніка 1880, Дзмітровічы, Брэсцкі павет, Расійская імперыя27 жніўня 1965, Алэксандрыўка, Украіна) — праваслаўны архірэй. Епіскап Ковенскі, вікарый Літоўскай епархіі (1942—1945), архіепіскап Пінскі і Палескі (1945—1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і псаломшчыка, брат вядомага царкоўнага дзеяча, дэпутата Дзяржаўнай думы Уладзіміра Юзьвюка. Скончыў духоўнае вучылішча і Віленскую духоўную семінарыю. Выкладаў у духоўных навучальных установах. У 1914 годзе паступіў на юрыдычныя курсы ў Петраградзе. Пасля 1917 года на грамадзянскай рабоце ў Харкаве, потым пераехаў у Вільню. У 1925—1939 гадах выхавацель-выкладчык Віленскай духоўнай семінарыі. З 1939 года — сакратар мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Елеўферыя (Богаяўленскага). У 1942 годзе пастрыжаны ў іераманаха, узведзены ў сан архімандрыта. Пасвечаны ў епіскапа Ковенскага.

У 1942 годзе прысутнічаў на з’ездзе праваслаўных архірэеў Прыбалтыкі ў Рызе. У маі 1944 года ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны часовым кіруючым Віленскай і Літоўскай епархіяй з правам кіравання экзархатам. У канцы 1944 — пачатку 1945 гадоў жыў у Чэхаславакіі. У маі 1945 года знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асобаў (Displaced Person). 30 снежня 1945 года прызначаны архіепіскапам Пінскім і Брэсцкім. Са снежня 1948 года да лета 1950 года — архіепіскап Пінскі і Палескі.

Арыштаваны 25 жніўня 1950 года ў Пінску. Асуджаны 2 снежня 1950 года дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. З другой паловы 1950-х галоў жыў у мужчынскім манастыры ў горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці. З лістапада 1964 года — у Міхайлаўскім жаночым манастыры ў сяле Аляксандраўка Адэскага раёна.

Рэабілітаваны 21 жніўня 1989 УКДБ Брэсцкай вобласці[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]