Перайсці да зместу

Дар’я Кузьмінічна Сасноўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дар’я Кузьмінічна Сасноўская
Дата нараджэння 13 сакавіка 1918(1918-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1992(1992-03-14) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна

Дар’я Кузьмінічна Сасноўская (13 сакавіка 1918, в. Руміна, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 14 сакавіка 1992, Аршанскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 16 гадоў працавала паляводам у калгасе імя В. У. Куйбышава. Пасля скасавання калгаса ў 1950 годзе працягнула працаваць у аб’яднаным калгасе «Ленінская іскра» з цэнтрам у вёсцы Панізоўе.

У 1950-х гадах аграрыі Віцебшчыны шмат увагі надавалі развіццю льнаводства. Для вырошчвання лёну-даўгунцу ў панізоўскім калгасе былі створаны спецыялізаваныя льнаводчыя звёны. Увесну 1954 года адно з іх узначаліла Д. К. Сасноўская.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 года за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Неаднаразова з’яўлялася ўдзельніцай Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, была ўзнагароджана медалямі і ганаровымі дыпломамі Галоўнага выставачнага камітэта. Выбіралася дэпутатам Аршанскага раённага і Панізоўскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сасноўская Дар’я Кузьмінічна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 396.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 595.
  • Знаменосцы трудовой славы: очерки / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн.: Беларусь, 1984. — С. 308—310.
  • Памяць : Орша. Аршан. р-н : Гіст-дак. Хронікі гарадоў і р-наў Беларусі: У 2 кн./ [Уклад: Т. Г. Ігнацьева і інш; Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. ; Маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мн.: Бел. Энцыкл, 2000. — Кн. 2. — С. 396.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2011. — Т. 2, кн. 2 : Витебская область. — С. 486.
  • Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / Витебский областной исполнительный комитет. — Витебск, 2009. — С. 308.