Дастан
Выгляд
Дастан — эпічны жанр у літаратурах і фальклоры народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўднёва-Усходняй Азіі — пераважна апрацоўка казачных сюжэтаў, легендаў і паданняў. Бываюць паэтычныя і празаічныя — часцей — гэта проза з вершанымі ўстаўкамі. Дастану ўласцівы гіпербалізацыя, ідэалізацыя героя, фантастычныя і прыгонніцкія сітуацыі, рамантычна-любоўныя сюжэтныя лініі, славесныя і сюжэтныя клішэ. У класічных персідскіх, таджыкскіх і цюркамоўных літаратурах дастанамі называюць асобныя раманічныя паэмы («Хасроў і Шырын», «Лейлі і Меджнун» Нізамі), раздзелы з вялікіх эпічных твораў (напрыклад, з «Шахнамэ» Фірдаусі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).