Нізамі Гянджэві
Нізамі Гянджэві | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Абу Мухамед Ільяс ібн Юсуф |
Псеўданімы | Нізамі Гянджэві |
Дата нараджэння | каля 1141[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1209[1][4][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэзія |
Мова твораў | персідская |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Нізамі Гянджэві (перс.: نظامی گنجوی — Nezâmi Ganjevi, курд.: Nîzamî Gencewî, نیزامی گهنجهوی, азерб.: Nizami Gəncəvi, каля 1141, Гянджа, сучасны Азербайджан — каля 1209) — класік персідскай паэзіі, адзін з найбуйнейшых паэтаў сярэднявечнага Усходу, найбуйнейшы паэт-рамантык у персідскай эпічнай літаратуры, які прыўнёс у персідскую эпічную паэзію гутарковую мову і рэалістычны стыль. Выкарыстоўваючы тэмы з традыцыйнай вуснай народнай творчасці і пісьмовых гістарычных хронік, Нізамі сваімі паэмамі аб’яднаў даісламскі і ісламскі Іран. Героіка-рамантычная паэзія Нізамі на працягу наступных стагоддзяў працягвала аказваць ўплыў на ўвесь персамоўны свет. Яго творчасць аказала ўплыў на такіх вялікіх паэтаў, як Хафіз, Джалаладдзін Румі і Саадзі. Яго пяць маснаві (вялікіх паэм) («хамсэ») раскрываюць і даследуюць разнастайныя тэмы з розных галін ведаў і набылі вялікую славу, на што паказвае вялікая колькасць захаваных спісаў яго твораў. Героі яго паэм — Хасроў і Шырын, Лейлі і Меджнун, Іскандэр — да гэтага часу застаюцца агульнавядомымі як ва ўсім ісламскім свеце, так і ў іншых краінах. 1991 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Нізамі ў гонар 850-годдзя паэта.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Хамсэ» (пяць паэм):
- «Скарбніца таямніц»
- «Хасроў і Шырын»
- «Лейлі і Меджнун»
- «Сем прыгажунь»
- «Іскандэр-намэ»
- Лірычныя вершы (захаваліся часткова)
Зноскі
- ↑ а б Nizami // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nezami // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gershevitch I., Yarshater E., Frye R. N. et al. The Cambridge History of Iran — Cambridge University Press, 1968. — Vol. 5. — P. 578.
- ↑ Nezami // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).