Феакрыт
Феакрыт | |
---|---|
стар.-грэч.: Θεόκρῐτος | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не раней за 315 да н.э. і не пазней за 300 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 260 да н.э. |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Феакрыт (стар.-грэч.: Θεόκριτος; канец IV, Сіракузы, Сіцылія — 1-я палова III стст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Сіракузах. Вучань элегіка Філета Косскага. Жыў на Косе, на Сіцыліі пры двары Гіерона, а таксама ў Александрыі пры Пталамеі II Філадэльфе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Росквіт літаратурнай дзейнасці супадае з яго знаходжаннем пры двары Пталамея II. Заснавальнік жанру ідыліі, напісанай пераважна ў форме дыялога або маналога. Выкарыстоўваючы сіцылійскую фальклорную традыцыю пастухоўскіх спаборніцтваў у спевах. Стварыў букалічныя творы з умоўнымі вобразамі пастухоў, якія пакутуюць ад кахання на ўлонні прыроды («Тырсіс»). У ідыліях пра гараджан працягваў традыцыю дарыйскіх мімаў Сафрона: пераважалі любоўныя пачуцці («Вядзьмаркі»), бытавыя характарыстыкі («Сіракузянкі, або Жанчыны на свяце Адоніса»). Некаторыя ідыліі напісаны на міфалагічныя сюжэты («Дыяскуры», «Гілас» і іншыя). Стыль Феакрыта адметны спалучэннем вытанчанасці і натуралізму, іроніі і сур’ёзнасці, наіўнасці і выразнасці. Збераглося каля 30 яго ідылій (з іх не ўсе арыгінальныя) і больш за 20 эпіграм.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ф. Зелинский Феокрит // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIа. — С. 921–923.
- ↑ а б Шталь И. В. Феокрит // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малюковіч С. Дз. Феакрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).