Дворышча (возера)
Выгляд
| Дворышча | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,7 км |
| Шырыня | 0,25 км |
| Плошча | 0,1 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,62 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Дворышча — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 1 км на паўночны захад ад горада Мёры, каля вёскі Дворышча, у басейне ракі Мёрыца.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км.
Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пад агародамі, на поўначы і паўднёвым захадзе часткова пад хмызняком. Упадае некалькі ручаёў, на поўдні выцякае ручай у возера Мёрскае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
