Мёрыца
| Мёрыца | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 31 км |
| Басейн | 224 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Мёрскае |
| • Месцазнаходжанне | каля горада Мёры |
| • Вышыня | 142,2 м |
| • Каардынаты | 55°36′54,20″ пн. ш. 27°37′42,60″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Заходняя Дзвіна |
| • Каардынаты | 55°47′20,50″ пн. ш. 27°39′05,80″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Мёрскі раён |
|
|
|
Мёрыца — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле К. Бугі, назва Мёрыца, як і назва возера Мёры (Мёрскае), таго ж паходжання, што і літоўскі гідронім Mera[1]. Назву літоўскай ракі Mera А. Ванагас звязваў з літоўскім mares, marios "затока" і далей параўноўваў з лац. mare, ст.-ірл. muir, гоц. marei, анг.-сакс. merisc «балота», ст.-верх.-ням. muor «балота»: індаеўр. *mor- "стаячая вада"[2].
На думку І. Капылова, не існуе адзінай версіі этымалогіі назвы Мёры: адны вучоныя звязваюць гэтую назву з фіна-ўгорскім гідранімічным фармантам jarvi, што азначае возера; другія мяркуюць, што назва паходзіць ад прозвішча Маер, Меер; трэція звязваюць тапонім з уладальнікамі паселішча князямі Мірскімі; чацвёртыя — са старажытным словам мір у значэнні абшчына. Таксама даследчыкі сыходзяцца на думцы, што паходжанне назвы звязана з племем мера[3].
На думку А. Рогалева, назва ракі Мёрыца і возера Мёры ўтрымоўвае старажытны інтэрнацыянальны корань мер-, мёр-, мір-, мар-, мор- з абагульненым значэннем «водны аб'ект», «вада», які распаўсюджаны ў складзе геаграфічных назваў і тэрмінаў у самых розных мовах на еўразійскіх прасторах[4].
На думку А. Адамковіча, лімнонім Мёры фінскага паходжання: складаецца з асноў maij «бабёр» і jaura «возера» і тлумачыцца як «возера, у якім жывуць бабры»[5].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 224 км². Выцякае з Мёрскага возера, упадае ў Заходнюю Дзвіну прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Чамяры. Працякае ў межах Браслаўскай грады. Даліна ракі скрынкападобная, шырынёй 400—400 м. Пойма перарывістая і чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 100 м. Рэчышча шырынёй 5—7 м, слабазвілістае.
У басейне ракі азёры Мёрскае, Дворышча, Ворань, Асінаўка, Чэрас, Грэцкае, Мядзведак і інш.
Зноскі
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 601-602.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 204.
- ↑ І. Л. Капылоў. Мёры ці Міёры? // Звязда. 28 чэрвеня 2012 г. № 27238.
- ↑ А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 140-141.
- ↑ А. Адамковіч. Аб паходжанні айконімаў Мёры, Паставы, Шаркаўшчына // Kalba ir kontekstai. VI. Vilnius, 2015. С. 12, 15.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мёрыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 329. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10, 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
- Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)