Двуверш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Двуверш, радзей дыстых (грэч.: δίστιχον) — страфа з двух радкоў.

Звычайна маецца на ўвазе элегічны двуверш (грэч.: δίστιχον έλεγειακόν) — страфа, якая складаецца з двух нерыфмаваных радкоў (двухрадкоўе): першага — гекзаметра, другога — пентаметра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыстых узнік і асабліва культываваўся ў антычным вершаскладанні. Элегічным ён названы таму, што ў такой форме ўвасабляліся глыбокія жыццёвыя і філасофскія назіранні, якія выклікаюць разважанні і ім звычайна пісаліся элегіі.

Дыстых мог існаваць і асобна (афарызмы, выслоўі, эпіграмы і г. д.). З антычнай паэзіі дыстых засвойваецца навуковай лацінскай паэзіяй ранняга Сярэднявечча і Рэнесансу.

Як перайманне антычнаму свету дыстых адраджаецца ў сілаба-танічных метрыках неакласіцызму. У нямецкай паэзіі вядомыя «Ксеніі» Гётэ і Шылера — больш за шасцісот дыстыхаў эпіграм.