Двухполле (земляробства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апрацоўка зямлі ў сярэднявеччы

Двухполле — форма севазвароту, апрацоўка напераменку двух палеткаў.

Двухполле — найстаражытнейшая форма севазвароту, вядомая земляробам ужо некалькі тысяч гадоў. Старажытнарымскія аўтары апісалі 2 розных яе варыянты[1][2]. Першы прадугледжваў сеянне ў першы год збожжавых, на другі год — бабовых культур. Другі — ратацыю ўзаранага поля і папару або пашы. У сярэднявечнай Еўропе найчасцей сустракаўся другі варыянт.

З XIX стагоддзя даследчыкі аграрнай гісторыі звычайна разглядаюць сістэму двухполля як архаічную, якая папярэднічала болей прагрэсіўнаму трохполлю і ў выніку было заменена на яго. Тым не меней, даследаванні дэманструюць, што двухполле шырока выкарыстоўвалася поруч з трохполлем у адных і тых жа краінах[3]. На поўначы Беларусі яно сустракалася нават у XIX ст.[4] Такім чынам, двухполле з’яўлялася не столькі папярэдніцай, колькі альтэрнатывай трохпольнай сістэмы. Яе ўжыванне можна патлумачыць асаблівасцямі клімату і глебы, спецыялізацыяй гаспадарак (напрыклад, перавага жывёлагадоўлі рабіла важнай буйную плошчу пашы), наяўнасцю свабоднай зямлі і г. д.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]