Перайсці да зместу

Джабалпур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Джабалпур
23°10′00″ пн. ш. 79°56′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 412 ± 1 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 267 564 чал. (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 761
Паштовы індэкс 482001–482011
jabalpur.nic.in
Паказаць/схаваць карты


Джабалпур (Індыя)
Джабалпур
Джабалпур


Мапа

Джабалпур (хіндзі: जबलपुर, англ.: Jabalpur) — горад у індыйскім штаце Мадх’я-Прадэш, адміністрацыйны цэнтр акругі Джабалпур.

Размешчаны на поўнач ад ракі Нармада, у мясцовасці, акружанай невысокімі ўзгоркамі. Знаходзіцца ў рэгіёне Махакашал, у геаграфічным цэнтры Індыі. Вышыня горада над узроўнем мора — 410 м.

Паблізу горада — некалькі азёраў. Лета пачынаецца ў сакавіку і заканчваецца ў чэрвені. Самы гарачы месяц года — май; яго сярэдні максімум складае 42 °C. Сезон дажджоў працягваецца з чэрвеня па пачатак кастрычніка, а зіма — з лістапада па сакавік. Самы халодны месяц — студзень з сярэднім мінімумам 8 °C. Гадавая норма ападкаў — каля 1325 мм.